Рассказ на белорусской мове про войну

Сказки

Апавяданні Янкі Маўра пра Вялікаую Айчынную вайну

У апавяданні Янкі Маўра «Бярозавы конь» (1938) раскрыта казачная здольнасць дзіцячай фантазіі ператварыць бярозавы дубчык – у імклівага каня. Як на сапраўдным кані гарцуе Толя. Яму 6 гадоў.
Янка Маўр дасягае агульначалавечага асэнсавання у апавяданні «Завошта?»: людзі неарыйскага паходжання не вінаватыя ў тым, што паводле фашысцкай ідэалогіі лічацца за народ ніжэйшага гатунку. Малы Міхаська не зусім разумеў трагічнасць сітуацыі, ён верыў, што мама абараніць яго ад усіх бедаў, як гэта было і раней. Янка Маўр перадае адчуванні дзяцей: хлопчык не можа зразумець, чаму ён павінен адмовіцца ад роднага чалавека. Таму і не вытрымлівае пры арышце маці, кідаецца да яе, у выніку гіне разам з ёй у гета.
У апавяданні «Дом пры дарозе» (1945) хлопчык Васілёк разам з маці апынуўся на працоўнай катарзе ў мясцовага прускага баўэра. Старэйшыя з сям’і баўэра і малы Макс адносяцца да Васілька, як да рэчы, цацкі. Прыніжэнне і здзек панавалі пакуль не пачало набліжацца савецкае войска. Ні маці Васілька, Арына, ні настаўніца, якая таксама апынулася разам з імі, не помсцяць за здзекі і крыўды сваім гаспадарам.
Радасцю поўняцца сэрцы герояў апавядання Янкі Маўра «Шчасце». Дарослы і хлопчык 8 гадоў сустрэліся на мосце. Дарослы бачыў, што хлопчык быў радасны, але гэту радасць ён зразумеў па-свойму. Аказалася, што добры настрой хлопчыка тлумачыўся не толькі хараством і пяшчотай летняга дня, а на галаве ў яго была новая шапка. Хлопчыку вельмі хацелася, каб дарослы заўважыў тую шапку. А ён не бачыў, бо для дарослага новая рэч – справа такая звычайная. Хлопчык не вытрымаў. З крыўдай, папрокам прагучаў яго крык: «Дзядзя! Шапка!» І даросламу адразу ўсё стала зразумела, і ён паспяшаўся выправіць памылку. Эцюд заканчваецца тым, што шчаслівыя героі «разышліся кожны сваім шляхам».
Галоўны герой апавядання «Максімка» (1946) – ахвяра вайны. Янка Маўр звяртае ўвагу на тое, што грамадства павінна клапаціцца пра сірот, а найлепей гэта можа адлюстравацца ва ўсынаўленні такіх дзяцей, каб даць ім сям’ю, змяніць загінуўшых бацькоў. Максімка ўспрымае афіцэра сваім бацькам. Дарослыя не могуць знішчыць даверлівасці дзіцяці і прымаюць рашэнне аб усынаўленні.
Ірачцы з апавядання «Падарожжа вакол дома» (1947) крыху больш за 1г. Аўтар расказвае, што гэта той узрост, калі пачынаецца актыўны працэс пазнання дзецьмі навакольнага, калі да ўсяго міжволі цягнуцца дзіцячыя ручкі, хочацца ўсё паглядзець, а калі магчыма дык і пакаштаваць. Ірынка паспрабавала на смак кавалачак бялюткай шкарлупкі ад яйка. Рэч цудоўная, а на смак нічога добрага, ды яшчэ ў роце колецца. Давялося выплюнуць. Потым у ручках аказалася саломінка. Паспрабавала ёю пясок капаць, а саломінка зламалася. Потым Ірынка пераключылася на «добры каменьчык», а потым на жалезны крук. На кожным кроку – новая загадка і адкрыццё. Таму падарожжа маленькай Ірачкі вакол дома дало ёй столькі ўражанняў, колькі не кожны дарослы вынес бы з падарожжа вакол свету.
Тэма загубленага дзяцінства гучыць у апавяданні Янкі Маўра «Запіска», у ім ушаноўваецца памяць 13-гадовага беларускага піянера-героя Алёшы Патапчыка. У аснове апавядання сапраўдны факт і імя.

Источник

БЕЛАРУСКАЯ ПАЛІЧКА

Іван Мележ

Апавяданні пра вайну

У Дзяржаўным выдавецтве Беларусі выйшаў першы зборнік апавяданняў Міколы Лупсякова.

Усе апавяданні прысвечаны адной тэме — тэме вайны. Героі зборніка — людзі вайны. Адны з іх б’юць нямецкіх захопнікаў на фронце, другія змагаюцца з імі ў партызанскіх атрадах.

Лупсякоў з любоўю малюе сваіх герояў. Ён любіць зазірнуць у глыбіню чалавечай душы. Апавяданні «Да сваіх», «Першая атака» сведчаць пра тое, што малады пісьменнік мае добрыя здольнасці да псіхалагічнага аналізу.

У апавяданні «Да сваіх» Лупсякоў тонка падае стан крайняга напружання фізічных сіл чалавека. Герой апавядання — ранены салдат Ігнат, які застаўся на полі бою. Апамятаўшыся, Ігнат успамінае бой з нямецкімі танкамі. Радасць ад усведамлення, што ён жывы, ахоплівае Ігната. Гэтая вялікая радасць запаўняе Ігнатава сэрца. І ён, не думаючы пра тое, чаму нікога няма ў траншэях, паўзе да хаціны, якую заўважыў раней у лагчыне. Шлях вельмі цяжкі, бо салдат ранены ў абедзве нагі. Дапоўзшы да хаціны, прызвычаіўшыся да думкі, што ён жывы, Ігнат успамінае пра пустую траншэю, і гэта яго непакоіць. Сцэна, дзе Ігнат даведваецца пра адступленне нашай часці, намалявана вельмі ярка і каларытна. Гэта адна з лепшых мясцін ва ўсім зборніку.

Лупсякоў падрабязна сочыць за тым, як змяняюцца пачуцці ў Ігната на розных этапах гэтага неймаверна цяжкага шляху. Страціўшы на момант сілы ад страшнай навіны, што ён астаўся адзін, Ігнат не хоча згадзіцца з думкай пра смерць. Жыццё кліча яго, і ён рушыць далей да сваіх. «Пасля ён поўз, часам траціў прытомнасць, і тады перад вачыма плылі зялёныя агні. Але болю ён ужо не адчуваў. Урэшце, знясілены, ён ляжаў нерухома. Снег замятаў яго. А Ігнату здавалася, што ён дома, што поплеч з ім яго жонка і дзеці і старэнькая маці. Ён з імі нават размаўляў, але ніяк не мог зразумець, аб чым яны яму гавораць. Сон ужо змыкаў векі. Нешта халоднае пацякло за каўнер, і Ігнат на нейкі момант падумаў, што гэта, напэўна, тае снег. Ён раптам схамянуўся і зноў папоўз. »

Моцнае ўражанне робіць малюнак нечаканай сустрэчы Ігната з немцамі, якія спачатку яго не заўважылі, а пасля палічылі за мёртвага. Гэты малюнак добра перадае драматызм становішча, у якім апынуўся герой апавядання. «Але ён выразна яшчэ памятаў, што бачыў ля сябе двух немцаў. Гэта была яго смерць, і, чакаючы яе, Ігнат заплюшчыў вочы. Яму зрабілася жудасна, і ўпершыню ён па-сапраўднаму адчуў і боль і холад. Ён прытварыўся нежывым і, сцяўшы зубы, маўчаў увесь час, пакуль з яго сцягвалі валёнкі і шынель.

Ігнат дапоўз да сваіх. Ён перамагае смерць. Перамагае таму, што моцна любіць жыццё і ненавідзіць ворага. Матыў «любві да жыцця» ў апавяданні Лупсякова гучыць па-новаму, арыгінальна. У вобразе Ігната пісьменнік раскрывае адну з тыповых рыс савецкага чалавека.

Добрае веданне псіхалогіі «неабстралянага» байца выказаў Лупсякоў і ў апавяданні «Першая атака». Апавяданне пабудавана на ўспрыманні атакі двума рознымі байцамі — бывалым салдатам Сямёнам, які на фронт вяртаецца пасля трэцяга ранення, і маладым байцом Віктарам. Віктар «на перадавой першы раз». Ён ідзе ў атаку са складанымі пачуццямі: тут і страх навічка перад жорсткасцю вайны, і чалавечая цікаўнасць да баявой абстаноўкі, і, галоўнае,— жаданне быць смелым, «бачыць сябе наперадзе ўсяго батальёна». Аўтар добра перадае паводзіны маладога салдата.

«І яны пабеглі. І ўсё адбывалася вельмі проста, хутка, так што Віктару некалі было падумаць. Калі людзі, рассыпаўшыся ў ланцугі, выбеглі на ўзгорак і закрычалі «ўра», ён таксама закрычаў. Усе стралялі ў бок таполяў, страляў туды і Віктар. Яны беглі, грузлі па калена ў снег, цяжка дыхалі і з кожнай хвілінай набліжаліся да двароў. Віктар туліў галаву ў плечы, мяняў дыскі, выпускаў чаргу за чаргой. »

Вобраз Сямёна, бывалага салдата, атрымаўся менш яркім. Ён толькі намечаны, і гэта зніжае мастацкую каштоўнасць апавядання.

«Апавяданне Казіміра» — апавяданне іншага плана, чым абодва папярэднія. Тут сваю ўвагу празаік накіроўвае не на ўнутраны свет герояў, а на стварэнне вонкавага партрэта. Лупсякову ўдалося напісаць праўдзівы вобраз простага савецкага чалавека, якому прыйшлося жыць ва ўмовах нямецкай акупацыі. Абстаноўка ў апавяданні намалявана таксама праўдзіва і дакладна.

Між іншых апавяданняў «Апавяданне Казіміра» вылучаецца тым, што яно мае добры, зладжаны сюжэт. На жаль, моцнай сюжэтнай асновы не адчуваецца ў апавяданнях «Першая атака» і «Прыход у атрад». Гэтыя цікавыя апавяданні нагадваюць хутчэй замалёўкі або ўрыўкі з апавяданняў, чым апавяданні.

Мікола Лупсякоў скупы ў выбары моўных сродкаў. Ён следуе запавету пісаць проста і дакладна. У гэтым напрамку малады пісьменнік вучыцца, відаць, у нашага выдатнага майстра мовы Кузьмы Чорнага.

Вось як прыгожа і маляўніча піша Лупсякоў пра набліжэнне навальніцы: «А ў тым баку ў памутнелым небе збіралася парная навальніца. Раптам у чорных завітках хмар бліснула маланка, і ахутаны змрокам далягляд дыхнуў на зямлю гарачымі вятрамі. Па сцежках і ўздоўж дарог вецер пагнаў касмылькі сіўцу, падняў слупы пылу, закруціў іх, і яны, як спалоханыя, пабеглі прэч. Раз, другі прагрымеў гром. » (Апавяданне «Каваль»).

Скупа, лаканічна піша Лупсякоў пра падзеі, пра сваіх герояў. Гэтае карыснае імкненне да сціпласці, калі аўтар праз меру захапляецца ім, часамі шкодзіць некаторым творам, бо апавяданні губляюць сваю глыбіню, ім не хапае яркіх фарбаў, яны робяцца падобнымі на канспекты апавяданняў. Вобразы ў такіх выпадках толькі намячаюцца ў контурах, не разгортваюцца, не атрымліваюць жывой выразнасці. Як прыклад можна назваць вобразы Ганны Вырвіч і Жалудовіча (з апавядання «Спатканне»).

Пры ўсім гэтым зборнік «Першая атака» робіць добрае ўражанне. Апавяданні зборніка хвалююць праўдзівасцю. Малады пісьменнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ведае і ўмела падае ваеннае жыццё. З любоўю малюе Лупсякоў сваіх герояў, простых савецкіх людзей. Гэтыя людзі сціплыя, сумленныя, у звычайных абставінах нічым не вылучаюцца. У часіну грозных выпрабаванняў яны з той жа сціпласцю здольны рабіць самыя мужныя ўчынкі. Яго героі прыйшлі ў апавяданні не з літаратуры, а з жыцця. Пісьменнік бачыў, любіў іх у жыцці і шчыра расказаў пра іх у сваіх творах.

Читайте также:  Рассказ о нижнем тагиле на английском языке

Зборнік «Першая атака» сведчыць пра тое, што ў беларускую літаратуру ўвайшоў здольны празаік.

Источник

Пятро Рунец: Ніколі не забудзем

Здесь есть возможность читать онлайн «Пятро Рунец: Ніколі не забудзем» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1989, ISBN: 5-7880-0147-1, издательство: Юнацтва, категория: Биографии и Мемуары / История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Ніколі не забудзем: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніколі не забудзем»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пятро Рунец: другие книги автора

Кто написал Ніколі не забудзем? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Возможность размещать книги на на нашем сайте есть у любого зарегистрированного пользователя. Если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на info@libcat.ru или заполните форму обратной связи.

В течение 24 часов мы закроем доступ к нелегально размещенному контенту.

Ніколі не забудзем — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система автоматического сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніколі не забудзем», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Не бойтесь закрыть страницу, как только Вы зайдёте на неё снова — увидите то же место, на котором закончили чтение.

НІКОЛІ НЕ ЗАБУДЗЕМ

Расказы беларускіх дзяцей аб днях Вялікай Айчыннай вайны

ЯК СТВАРАЛАСЯ КНІГА

Размова з рэдактарам

Зімою тысяча дзевяцьсот сорак шостага года, калі я працаваў у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі», выклікала мяне да сябе рэдактар Анастасія Сцяпанаўна Рокаш.

— Пятро Мікалаевіч, вы ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, і мне хочацца ведаць вашу думку. Ёсць прапанова сабраць расказы дзяцей пра барацьбу з фашысцкімі захопнікамі I вьщаць асобнай кніжкай. Што вы думаеце наконт гэтага?

I тут мне міжволі прыгадалася першая сустрэча з юным беларускім партызанам з Рагачова Колем Сіваваронкам, якая адбьшася ў 1943 годзе ў далёкім сібірскім горадзе Новакузнецку, дзе я знаходзіўся ў шпіталі. Яго расказ пра тое, як ён насіў партызанскі ультыматум каменданту горада, узрушыў мяне да глыбіні душы.

— Я згодзен з вашай ідэяй,— адказаў я.— I зрабіць гэта патрэбна як мага хутчэй, пакуль усё яшчэ жыва ў памяці.

Назаўтра Анастасія Сцяпанаўна пайшла ў Цэнтральны Камітэт камсамола Беларусі. Вярнулася яна адтуль задаволеная: ЦК камсамола адобрыў ініцыятыву «Піянера Беларусі». Рады былі і ўсе работнікі рэдакцыі. Анастасія Сцяпанаўна не абмежавалася гэтым. Яна напісала пісьмо ў Маскву, у ЦК ВЛКСМ, і там не толькі ўхвалілі задуму рэдакцыі, але і выдаткавалі на арганізатарскую работу 37 000 рублёў (на старыя грошы). Гэта было якраз тое, чаго не хапала рэдакцыі. Калі фінансавае пытанне было вырашана, бюро ЦК ЛКСМБ першага чэрвеня 1946 года прымае пастанову: мяне вызваляюць ад усякай работы ў рэдакцыі і даручаюць заняцца выключна зборам расказаў у будучую кнігу. Крыху пазней яе рэдактарам быў прызначаны вядомы беларускі дзіцячы пісьменнік Янка Маўр.

На чарговай рэдакцыйнай нарадзе стаяла адно толькі пытанне: стварэнне кнігі пра ўдзел беларускіх піянераў і школьнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Вырашылі ў бліжэйшым нумары газеты паведаміць чытачам пра рашэнне ЦК ЛКСМБ, звярнуцца да ўсіх удзельнікаў партызанскай барацьбы з заклікам напісаць матэрыялы ў гэтую кнігу. Па-другое, прыцягнуць да работы пісьменнікаў, журналістаў, студэнтаў журфака БДУ. Сустрэцца ў якой-небудзь мінскай школе з былымі піянерамі-партызанамі і сынамі палкоў, расказаць ім пра наш план.

У школьным адцзеле ЦК камсамола даведаўся, што ў 37-й мінскай школе вучыцца шмат піянераў — удзельнікаў партызанскай барацьбы на тэрыторыі нашай рэспублікі.

I вось у канцы тыдня я разам з Марыяй Бареток — студэнткай БДУ, якая супрацоўнічала ў нашай газеце,— адправіўся ў гэтую школу.

Дырэктар школы папрасіў завуча пасля апошняга ўрока сабраць былых школьнікаў-партызан у піянерскім пакоі.

На сустрэчу прыйшло каля дзесяці хлопцаў. Твар аднаго з хлапчукоў уразіў мяне. Ён увесь быў у чырвона-сініх шрамах. Алесь Булат — сын палка танкавай часці — ваяваў на тэрыторыі Украіны. У адным з баёў іх танк немцы падбілі, і ён загарэўся. З вялікай цяжкасцю танкістам, у тым ліку і Алесю, удалося выбрацца з палаючай машыны і застацца жывым.

Астатнія хлопчыкі — В. Сасіноўскі, В. Васянкоў, А. Казлоў, В. Давідзенка і іншыя — таксама знаходзіліся ў баявых воінскіх часцях ці партызанскіх атрадах. Мы папрасілі іх расказаць пра сябе. Завязалася шчырая, сяброўская гутарка. Простыя, няхітрыя расказы дзяцей захапілі і ўсхвалявалі нас, умацавалі веру ў патрэбнасць нашай задумы: з узростам уражанні сціраюцца, а факты забываюцца, асабліва імёны людзей і іншыя падрабязнасці. Мы прапанавалі дзецям напісаць у газету заметку-зварот да ўсіх юных мсціўцаў рэспублікі. Хлопчыкі ахвотна згадзіліся. Яны пры нас напісалі невялікую заметку, у якой звярталіся да школьнікаў Беларусі прыняць удзел у стварэнні калектыўнай кнігі. У гэтай заметцы былі такія словы:

«Давайце, рабяты, агульнымі сіламі пісаць кнігу. У нас ёсць пра што расказаць. Няхай усе савецкія дзеці і дарослыя ведаюць пра нашых герояў-піянераў, пра мужнасць і смеласць нашых юных партызан, пра падзеі, якія адбываліся на берагах Дняпра і Бярэзіны. Напісалі ж уральскія рабяты сваю кніжку «Урал — зямля залатая». А мы хіба не зможам?»

Калі мы паказалі пісьмо дзяцей рэдактару, яна тут жа прачытала яго і сказала:

— Добрае пісьмо! Ім мы і адкрыем нашу спецыяльную старонку. Рыхтуйце яе ў наступны нумар.

I вось 3 красавіка 1946 года трэцяя старонка газеты выйшла пад агульнай шапкай: «Пішыце ў кнігу беларускіх рабят». Думку пра стварэнне кнігі падтрымалі на гэтай старонцы пісьменнікі К. Крапіва, Я. Маўр, прафесар Ніканаў і іншыя.

Источник

Пошук

Напрамкi паэзii

Раiм наведаць

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

вайна

Запрашэнне на свята

Пяе Беларусь. Упрыгожаны хаты,
Свайго вызвалення святкуючы свята.

Вакол урачыста яна пазірае,
На свята сяброў дарагіх запрашае.

I я да іх слова прамовіць імкнуся:
— Вы волю прынеслі маёй Беларусі —

Згадаем жа дружбу і дні баявыя,
Вас клічуць на сходку сябры франтавыя.

Вас клічуць, як родных, браты-партызаны
На тыя мясціны, дзе білі паганых.

На месціны, дзе паламалі ім рогі —

Я выспу ведаю між бору.

Я выспу ведаю між бору,
Што нам казала ўсім: жыві!
Яна ў вайну была між мора
Слёз паднявольных і крыві.

На выспе гаманілі сосны,
Яе вартуючы спакой,
Там кожны жыў душой высозны,
Каго ні возьмеш, дык герой.

У сэрцах многіх выспа тая,
Бо зберагла ад мін і куль.
Цяпер, калі сыноў гукае,
Ляціць ёй водгук адусюль —

Ад скрыжаванняў гулкіх вуліц,
З далін, дзе нівы і сады;

Калі мільёны паміралі.

Калі мільёны паміралі,
Каб засталося больш жывых,
Твае лісты мяне шукалі
Па многіх поштах палявых.

Плылі пялёсткамі малымі
Па-над абшарамі вайны,
А па дарозе перад імі
Гулі з агнямі перуны.

Былі ў лістах надзея, слёзы
I вера, што бяда міне.
I, абмінуўшы ўсе пагрозы,
Лісты знаходзілі мяне.

Яны ў вачах маіх кружылі,
Ці то спачынак быў, ці бой,
I, быццам птушкі белым крыллем,

Салдацкія думы

Сеў былы салдат на ганку,
Ім дасціпна змайстраваным.
Задаволены, што ўранку —
Гул працоўны, несціханы.
У героя ордэн Славы
На бялюсенькай кашулі.
Ные рана з-пад Варшавы
Ад нямецкай чорнай кулі.
Але вочы яго рады,
Што мінулі завірухі,
Што стаяць у вішнях хаты,
Быццам тыя маладухі.

Клічуць дзверы хат гасцінна,
Ярка шыбамі заззялі.
Шкода, шкода, што хаціны
Шмат каго не дачакалі.

Франтавыя дарогі

Горды сцяг перамогі.
Кроў братоў і сыноў.
Франтавыя дарогі
Грозных,
чорных гадоў.

Дым уедлівы, горкі,
Сталі плаўленай гром,
Смерць пад кожным узгоркам,
Смерць пад кожным кустом.

Мы ж дарогамі смерці
Непахісна ішлі,
Гора клала на сэрцы
След, як танк на зямлі.

Ў ботах кірзавых ногі
Не маглі адпачыць.
Франтавыя дарогі,

Нявыказанае выступленне на Генеральнай Асамблеі

Мне хочацца гэтае слова
Для вас не з трыбуны сказаць,
Мне хочацца сэрцаў размовы
Як можна хутчэй паяднаць.

Каб кожны, жадаючы міру,
Што мог, дзеля міру стварыў.
Тут нашаю моваю шчырай
Савецкі Саюз гаварыў:

Читайте также:  Сказки из дорожного чемодана читать

— Даб’ёмся сяброўскае згоды,
Пакончым са зброяй навек!
I з гэтаю думкай заўсёды
Савецкі жыве чалавек.

Прэч бамбавозаў прапелеры,
Танкам — дарогі нідзе,

Побліз марожаншчыка

Побліз Нью-Йорка, ў Нью-Джэрсі,
Машына ў званках звініць,
Джэкі, і Майклы, і Джэсі —
Дзіцячы народ гудзіць.

I вось невялікі прыпынак.
Дзяцей ужо — цэлы рой.
Марожаншчыка машына
Да неба ўзняла настрой.

Глядзіш на таго малога,
Ну як яго не любіць,
Што хочаш ляпі з такога,

Вайсковы аркестр на Брадвеі

Вайсковы аркестр
на Брадвеі расквечаным грае,
Трубы грымяць,
трубы хлапцоў у салдаты склікаюць.
Скачуць рэкламы,
скачуць у небе высокім.
Дзьмуць музыканты, —
здаецца, што трэснуць іх шчокі.
Трубы блішчаць,
толькі ярчэйшае золата, можа,
Быццам га

Са Стакгольмскага сшытка

Гэта не можа,
Не можа забыцца,
Што я пабачыў
У шведскай сталіцы,
Тое, што кінула
Горасны боль мне —
Летам у часе кангрэса
Ў Стакгольме.

Ранкам аднойчы
Ішоў я з сябрамі,
Дзень быў пагодны —
Сонца з вятрамі,
Сонца на плошчах і вуліцах
Грала,
Кожная дзеўчына
Кветкаю ззяла.

Ім падпявала
Сіняе мора,
Дзе тое ў свеце, здавалася,
Гора?

А помніш, мой дружа!

Сягоння ў народа
Прыгожыя мары,
Навокал сады расцвілі.
А помніш, мой дружа,
Пажары, пажары,
Як бомбы над намі гулі.

Мы бачылі гора,
Мы зносілі раны,
I слёзы ліліся ракой.
А помніш, выходзілі
Мы партызаніць,
На смелы збіраліся бой.

Раслі і мужнелі
Атрады, брыгады,
Суровы і грозны быў час.
Ты помніш напады,
Жалезку, засады,
Як беглі фашысты ад нас.

А хіба ёсць, што забываюць?

Ляжыць салдат ля пераправы,
Каля маленькае ракі.
Ляжыць салдат
Вялікай славы,
Крывёй здабытай на вякі.

Шуміць пад ім гушчар зялёны,
Плывуць аблокаў караблі.
Ён паў,
Пазбавіўшы палону
Вось гэты кут сваёй зямлі:

I лес ва ўзорах журавінных,
I луг з расянаю травой,
I тыя светлыя хаціны,
Што сталі дружна над вадой.
I сад, шумлівы напрадвесні,
I піянерскія кастры.

Парламенцёр

Да сцен Будапешта
З Дунайскіх палян
Савецкі, адважны
Ідзе капітан.

Ідзе ён, прайшоўшы
Праз боек віхор,
Таварыш Астапенка, —
Парламенцёр.

Да сцен Будапешта
Выходзіць герой,
Сцяг міру ўздымаючы
Над галавой.

I помніць удзячны
Венгерскі народ —
Той сцяг ён трымае
Каторы ўжо год.

Хай куля герою
Праз грудзі прайшла,
Жыве ён, бо ў сэрцы
Багата святла.

А я мяркую, будзе так.

Паставілі шмат год назад
Вайне мы кропку агнявую.
Ізноў жыццё ідзе на лад —
Арэм, і сеем, і будуем.

Уцеха — воінам былым,
Прастор для пошукаў юначых,
Мы ўсе цяпер жывём адным,
Каб больш крыві і слёз не бачыць.

Нам кожны друг — жаданы госць,
Яго прымаем мы гасцінна,
Бо сэрцы нашы ўсе, як ёсць,
Любові поўны да Айчыны.

Дзе б ні хадзіў ён, дзе б ні быў —
Усюды ласку ён пазнае.

Чырвоныя сцягі

Зашумелі плошчы, паркі,
Поле ў сонцы — залатое.
У чырвоных сцягах, яркіх,
Наша свята веснавое.

Ці ты ў горадзе, ці ў полі —
Над галовамі іх многа —
Гэта сцягі нашай Волі,
Гэта сцягі Перамогі.

Узнялі мы іх старанна,
Хай плывуць крылатым роем —
Колькі воінаў адданых
Абрасілі іх крывёю.

Сцягі, сцягі. лашчаць вока, —
Узняліся ў стройным маршы.
Пранясём жа іх высока,

Беларускі фронт

Будуць помніць гарады, і вёскі,
I Дняпро,
I Прыпяць, і Бяроза,
Як праходзіў з войскам Ракасоўскі
На заход па вогненнай дарозе.

I нясуць танкісты і пяхота
Волі сцяг,
Асветлены зарою,
Ні бары густыя, ні балоты
Не спыняюць воінаў-герояў.

Нашы маці з чыстаю слязою
Кажуць ім
Прыветлівыя словы,
Ім насустрач і дубы, і хвоі
Нахіляюць радасна галовы.

Брахун

Гітлер д’ябальскай натуры,
Брэша, лезе вон са скуры:
— Гаў, гаў, гаў. ды гаў, гаў,гаў.
Я даўно Маскву забраў.
Аж язык самлеў ад зморы.
А фашысцкіх трупаў горы
Узрастаюць на вачах,
Пад Масквою мосцяць шлях,
Ні адзін фашыст жывы
Не пабачыць век Масквы,
Хутка бегчы ім назад,
Дык брашы ж, пракляты кат:
— Гаў, гаў, гаў. ды гаў, гаў, гаў.
Смерць сабе ты набрахаў.

Тры правы

За краты кінуўшы свабоду,
Тры правы даў фашызм народу:
Па першым праву нават волат
Сыдзе ў зямлю праз люты голад,
Другое — лепшае, бясспрэчна, —
Турма — жыллё для ўсіх навечна.
I забяспечан кожны трэцім:
Пайсці на фронт і там памерці.

Гомель

Гомель. Сож.
Дачакаліся светлых часін.
Знікла чорная ноч
Гвалтавання і жаху.
Сыпле золатам восень
На попел руін,
I па вуліцах
Крочаць героі на захад.
Слава ім,
Што ў баях свой праславілі сцяг,
Ён над горадам сёння
Лунае высока.
Сож гудзіць.
I на стромых яго берагах
Беларуская песня ўзляцела, што сокал.
Крылляў болей зламаць
Не падолее кат.
Блізка ўся Беларусь,

Фанабэрысты фрыц

Фрыц стары Вільгельм Фонбот
Па шашы кульгаў на фронт.
Ён пацеў, пыхцеў, стагнаў,
А рашуча разважаў:
— Раз татальны ёсць загад,
Значыць, добры я салдат.
Фюрэр знае мне цану,
Што ж, я выйграю вайну.
Як індык, надзьмуўся фрыц,
Са ўсяго на свеце кпіць:
— Я, стары ваенны воўк,
Хоць адзін пайду на полк.
I панёс ён,
I панёс.
Ледзь не ўзняўся да нябёс.
Толькі раптам гонар знік —

Мы ідзём, Беларусь

Машыніст

Не можа ён забыць часін,
Тае суровае пары,
Калі ў агні, ў дыму руін
Кідаў ён горад на Дняпры;

Калі з-пад смерці і жуды
На ўсход выводзіў паравоз,
Глыбока раніўшы тады
Душу на боль дзіцячых слёз.

Нямала дзён таму прайшло.
Пад рокат куль, пад бомбаў свіст,
Хай шлях задзьмула, замяло,
На фронт спяшае машыніст.

Братоў трымаюць у бядзе
Фашысты, ўзяўшы у палон.
Разлік снарадамі.

Слава!

Паганую набрыдзь, натоўпы фашыстаў
Агнём размятаюць артылерысты.
Зарыюцца каты, залезуць у дзоты,
Ды дзе ім схавацца ад нашай пяхоты, —
Няпрошаных госцяў, чужынцаў праклятых
Пяхота знішчае штыком і гранатай,
А коннікі ветрам прамчаць над палямі —
Дагоняць, на часткі пакрояць клінкамі.
Бандытаў, да працы чужое ахвочых,
Знішчаюць танкісты, бязліт

Уранку, толькі бойка адгула.

Уранку,
Толькі бойка адгула,
Баец ішоў па вуліцы сяла.
Над пажарышчамі
Курыўся дым і чад,
Касцямі грукаў абгарэлы сад.
Бязлюдна скрозь. Пуцінамі вайны,
Што мерцвякі, тырчэлі каміны.
I, прыхінуўшыся да попелу нічком,
Дзяўчынка маці клікала з плачом.
Баец да розных жудасцей прывык,
Але сляза скацілася на штык, —
Малую ўзяў, пяшчотна прыгарнуў,
Абцёр ёй твар, паесці даў.
Адчуў,

Песня беларускіх партызан

На край наш любімы фашысцкія орды
З разбоем і смерцю прыйшлі.
I выйшлі змагацца за чэсць і свабоду
Сыны беларускай зямлі.
Прыпеў:
Ой, чаго так рана-рана
Зелен бор шуміць.
То сышліся партызаны,
То выходзяць партызаны.
Ворага крышыць.
Бандыты прынеслі пажараў зарніцы,
А людзям нязлічана ран.
Не п

Партызанка

Перад восеньскім прасторам,
Перад полем, перад борам,
Перад ранняю заранкай.
Прысягала партызанка:
— За вінтоўку я ўзялася
I клянуся родным сынам
Гадаў біць, каб кроў лілася
Тых паганцаў да Берліна.
Не раскажуць нават лозы,
Дзе ляжыць бандыт каторы.
Нашых матак льюцца слёзы, —
Будзе маткам катаў гора.
Між лясоў сваіх, балотаў
Будзем гадаў біць знянацку.

Палявая пошта

Чацвёра сутак бой ішоў няспынна,
Грымела дзень і ноч заслона наша агнявая,
Суняўся бой. Прывал у лесе на гадзіну.
Пад’ехала і пошта палявая.

Былі мы вельмі ўсцешаны, вядома,
Прыемнай нечаканасцю такою, —
Здавалася, што кожны з родным домам
Пагаварыў тады усёй душою.

Па ўсіх кутках займалася гамонка,
Для сэрца незабыўныя хвіліны:
Байца-сапёра прывітала жонка

Стася

Побліз Віслы хаціна,
Пры хаціне садок.
Маладая палячка
Свой сплятае вянок.

За раку паглядае,
Быццам вішня сама, —
А яго ўжо не чутна,
А яго ўсё няма.

Сталі яблыні вышай
У гамонцы лістоў,
Ужо шостае лета,
Як на захад пайшоў.

Час яму б і вярнуцца,
Хоць паход і цяжкі —
Немалая ж дарога
Аж з-пад Волгі-ракі.

Стася хлопца чакае,
Хоць мінаюць гады.
Чым запаў ён у сэрца,

Смерць героя

Хачу я, каб вечна у сэрцах жылі
Геройскія справы савецкай зямлі.
Бары векавыя, бярозавы шлях,
Праслаўце героя, праслаўце ў вяках!
Дык здымем жа шапкі, браты і сыны, —
Было гэта ў часе Айчыннай вайны:
Бліз Нёмна варожы ішоў эскадрон,
Казаха-разведчыка ўзяў у палон.
Салдатам рашыў афіцэр паказаць,
Што вельмі няцяжка з такім ваяваць.
— Ну, што ты дзічышся! — крычыць афіцэр. —

Апошняя зямлянка

Вуглы яе дзікай травой параслі,
Па шыю схавалася ў процьму сырую,
Прыжмураным вокам
Глядзіць з-пад зямлі,
Як быццам на свет і на сонца крыўдуе.

Увойдзеш — паветра грудзям не стае,
Няйначай, ўскапана магіла якая.
Прабіліся зерні
З-пад столі яе,
Бо ўцемры таксама сядзець не жадаюць.

А побач узняўся збудованы дом
З вясёлым паглядам, смалісты, сасновы.
А мы і зямлянку

Народнае дзякуй

Народнае дзякуй Маскве, Ленінграду,
Сібірскім прасторам, вышыням Урала,
Расіі вялікай, сыноў што паслала
Зямлю Беларусі адбіць ад нападу,
Ад смерці прыгоннай,
Ад чорнай навалы.
I ворага збілі суровай атакай.
Расіі вялікай — народнае дзякуй!

Читайте также:  Придумать рассказ с фразеологизмом два сапога пара

Паклон вам, паклон вам, дпяпроўскія хвалі,
I Кіева вежы, і ўзгор’і Карпатаў!
Вы ворага гналі з уласнае хаты,
Але вы ў нядолі сястры не кідалі.

Парк Перамогі

На ўзгорку
Побліз ціхае ракі
Мы пасадзілі стройныя таполі,
Каб срэбрам лісця праслаўлялі волю
Пад сінім небам нашым праз вякі.

Раўнюткімі радамі
Па краях
Мы пасадзілі белыя бярозы,
Няхай шумяць,
Што больш ніколі слёзы
Не заблішчаць у матак на вачах.

А на дарожкі,
На алеі скрозь
Прыйшлі яліны, яблыні і клёны,
Няхай пад іхнім
Гоманам зялёным
Спявае сёння наша маладосць!

Развітальнае слова

Дамоў вас чакалі. I з кожнае хаты
Глядзелі трывожна на шлях, на гасцінец
То маці, то жончыны вочы. Вас звалі
Дзіцячыя твары двума васількамі.
Дамоў не прыйшлі вы. Пад выбухі залпаў
Вы храбрымі палі. Мы вас не забудзем!

Вы храбрымі палі. Мы вас не забудзем.
Вы з намі, пакуль неўгамонныя сэрцы
Не сціхнуць ў нас біцца, пакуль наша сонца
Высока-высока плыве над зямлёю, —

Настачка

Ноч вясновая каротка.
Спіцца Настачцы салодка.
Вецер ходзіць ля акон,
Сніцца ёй прыгожы сон —
Карагоды ля ракі,
I падружкі, і вянкі,
I сукенкі новыя.
Смачны сны вясновыя!
А пад ранне, ледзь чутно,
Быццам грукнуў хто ў акно,
Задрыжала хатачка.
Разважае Настачка —
То дзятлы ў сасонніку,
То каліна голлейкам,
То каменнем рэчанька.
Не прачнецца дзеўчынка, —

Веснавое

Пакрыліся пожні
Зялёнай травою,
Вясна нас вітае
Сваёю красою.

Ідзём за плугамі
Мы, вольныя людзі,
Свабодна ўздыхнуўшы
На поўныя грудзі.

Ад ворагаў лютых
Адбілі багацце.
У кожнай расінцы
Нам свеціцца шчасце.

Не топча палеткі
Захопнік-чужынец,
Для нас расцвітаюць
Сады па краіне.

Мы сеем на полі
Вясновымі днямі
I зноўку будуем
Дамы за дамамі.

Давайце рамоўкі наладзім

Давайце рамоўкі наладзім,
Каб роілі пчолы вясною,
Каб ліпы ў расквечаным садзе
Шумелі крылатай сям’ёю.

Каб кветак вясновых багацце
Злілося з гамонкай пчалінай,
Каб пахі з усіх сенажацяў
Сышліся да новай хаціны.

I мы, што змагаліся мужна,
Рупліва засеем загоны
Таксама з’яднана і дружна,
Па тым жа адвечным закону.

Возьмем сеўні.

Устае наш дзень вясенні
З перамогай на заходзе.
Возьмем сеўні,
Возьмем сеўні,
Час на поле нам выходзіць!

Грайце ж вы, вятры-гарністы,
Шмат герояў стрэнуць хаты,
Зернем чыстым,
Зернем чыстым
Загудзіць наш край багата.

Чуем родных, сэрцам чуем —
Хутка вернуцца шляхамі.
Рунь густую,
Рунь густую
Ім рассцелем дыванамі.

Перад вясной

Чэзне вораг, нікне густа.
Добрыя навіны!
Прычакаў Іван Капуста
Радаснай часіны.

Тры сыны яго, салдаты,
Нішчаць набрыдзь злую —
Б’юць за Одэрам гарматы,
Бацька хлопцаў чуе.

Хай жа знаюць, што старому
Шлях праклалі ясны, —
Гоніць з Прусаў ён дадому
Статак свой калгасны.

Ці ідзе ён праз сасоннік,
Ці ідзе палянкай, —
Усё гамоніць і гамоніць
Трубка-берасцянка.

Родны горад

Мінск — сталіца роднае краіны,
Адышлі пакутныя часіны,
Да цябе шляхі ўсе і пуціны,
Мы цябе падымем з-пад руінаў.

Многа знёс ты катавання, болю,
Знёс усё, і вораг не падолеў.
Ты, як волат, пастаяў за волю,
Ты нам любы сёння, як ніколі!

Родны горад! Нашае багацце!
Мы хвіліны дарма не патрацім,
Мы сваёй не пашкадуем працы —
Адбудуем светлыя палацы!

На тваіх узгорках і на долах

Адыход у партызаны

Сасновы бор — прасторны дом,
Жыві, дзе сэрцу люба,
На пні, над ціхім ручаём
Сядзіць Андрэй Кашуба.

Бяжыць задумліва ў трысці
Дарожка вадзяная.
— Ну што ж, куды цяпер ісці? —
Ён сам сябе пытае.

Хадзі хоць з ранку да начы
Па выспах ды гушчарах —
Кругом, хоць плач, хоць закрычы,
Балоты ды імшары.

Ды каб жа хоць душа адна
Натрапіла дзе ў горы.
Звініць сасонка, як струна,

Кастусь Каліноўскі

На Беларусі
Па вёсках ідуць пагалоскі —
З’явіўся Кастусь Каліноўскі.

Чаму так назвалі хлапца — невядома.
Ці, можа, што у світцы ён шэрай знаёмай?
Ці, можа, што мае блакітныя вочы?
Ці, можа, што тайна з’яўляецца ўночы,
Што мужны ён з твару,
Што немцам ён — кара:
Як прыйдзе, успыхнуць у катаў пажары
І ляжа, пабітая, ўпокат пачвара.

А покуль збяруць акупанты пагоню —

Байцам-беларусам

Вам, сябры, раскажу,
І далёкім і блізкім,
Пра журбу,
Што ніяк не прагнаць з галавы:
Захацелася мне так сягоння да Мінска, —
Ды навошта казаць,
Самі знаеце вы.

На вайне, між атак,
Між цяжкімі баямі
Выпадае на момант
Для спачынку нам час.
Паглядзіш —
Журавы праплываюць ключамі —
Колькі думак яны забіраюць ад нас!

Крыкнуць хочацца ўслед:
— Прашуміце вы крыллем

Каўказ

Каўказ! Ты праменнямі сонца спавіты,
Славуты сваёй прыгажосцю спрадвеку,
Сыны твае — з гордай душою, адкрытай
I чыстай, як снег на вышынях Казбека.

Як срэбра, звініць іх праўдзівае слова,
Іх дружба не ведае межаў, як мора,
Над імі, узняўшы ў аблокі галовы,
Стаяць мудрацамі задумныя горы.

Яны паглядалі, як дзеды і ўнукі
Заўсёды аддана сяброўства віталі,

Вясновая пераклічка

Звоняць рэкі з ручаямі,
Расшумеліся дубровы,
Над палямі, над барамі
Кліч праносіцца вясновы.

Гэты кліч напоўніў грудзі,
Пралятае рэхам мужным:
Хутка бой апошні будзе,
Хопіць сілы. Мы адужым!

На шляху ў паходным строі
Рана-рана,
На світанні,
Чуюць коннікі-героі
Голас родны з-пад Кубані:

— Вы сячыце чужаніцаў,
Прыбівайце капытамі!
Сеем, сеем мы пшаніцу,

Роднае

Край мой! ты памятны мне
Ранкам сваім прамяністым,
Гоманам шумных гаёў
З першым павевам вясны.
Сінія кубкі азёр,
Звон ручаёў серабрысты
I ў берагах задуменных
Ціхія плыні Дзвіны;

Пушчы, дубровы, гаі,
Над голлем шумлівы вятрыска.
Сцюжу наслала на ўсё
Лютая гэта зіма!
Край мой, дзяцінства маё,
Песень натхнёных калыска,
Нашы дарогі-шляхі.
Сэрцу спакою няма.

Тры браты

Над полем мятлюгаю вецер загойкаў,
Тры родных браты узняліся на бойку.

Суровая сцежка да роднае хаты,
Ды моцна трымаюць браты аўтаматы.

Трывожнаю цішшу, марознаю ноччу
Дапытліва ўдаль прыглядаюцца вочы.

Калі пакідалі краіну з баямі, —
Пажоўклае лісце плыло над шляхамі.

Сюды па завеях з іх кожны імкнуўся,
I зноўку пад імі зямля Беларусі.

А поблізу недзе, за зграяй чужынцаў,

Будзем сеяць, беларусы!

Хутка вызваляцца гонi
З-пад уцiску, з-пад прымусу,
Будзем сеяць, беларусы,
На ўсход сонца чыстым зернем…
Смерць на захад мы павернем!

Мы вясну сваю спаткаем, —
Дождж праменны зацярусiць…
Будзем сеяць, беларусы!
Прыйдзе рунь да нас з расою,
А на захад — смерць з касою.

Зацвiтуць ля новай хаты
Зноўку яблынi i грушы.
Будзем сеяць, беларусы!
Закуваюць нам зязюлi,

Па дарозе Мінск — Масква

Не спіцца старому ўначы,
Балюча на сэрцы і горна,
Сцямнела даўно на двары,
Ды сон не схіліў галавы.
Ён выйшаў. Гамоняць бары,
I неба марознае зорна
Над шляхам, што простай струной
Ад Мінска ляжыць да Масквы.

Прынеслі ўспаміны яму
Маўклівыя, снежныя далі:
Калісьці па гэтых мясцінах,
Прарэзаўшы пушчы, лясы,
Машыны ішлі чарадой,
Над голлямі песні ўзляталі
I ніклі далёка між хвой,

Помста

За родны сэрцу край, за ўсе пакуты нашы,
За здзек, за кроў, за смерць —
Разлічымся цяпер.
Кавалі помсту мы, глыбока боль схаваўшы,
Расплата надышла, — падбіты дзікі звер.

Бягуць рабаўнікі, фашысцкія салдаты.
Сляды гвалтаўнікоў — пажараў чорны дым,
Плач матак і сірот над спаленаю хатай,
Драпежнікаў разгул. Давайце помсціць ім!

Бягуць яны назад ардою палахлівай,

Пастух

На ўсю акружку дзед Панас
З даўнога быў вядом,
I ганарыўся ім калгас
Як лепшым пастухом.

З вясны да восені глухой
Ён знаў адзіны шлях —
Вадзіў вялізны статак свой
Па пушчах і лугах.

Хадзіў гаямі, між сасён,
Пад шум духмяных траў,
На берасцянцы часта ён
Хвалу жыццю спяваў.

Ды вось пракляты ліхадзей
Напаў на родны дом, —
Прарэзаў ясны летні дзень
Вайны знішчальны гром.

Пісьмо землякам

Я ведаю, — высахнуць слёзы,
Прагоніць чужынцаў народ:
У гневе бары над Бярозай,
I помстаю грукае лёд.

Вы з помстаю выйшлі, — вас многа,
З-пад пушчаў, з-пад хмурых лясоў.
Мы знаем: для нас — перамога,
А гібель — для вырадкаў-псоў.

Дык біце з гаёў і палянаў,
Расплаты наблізіўся час.
Мы з вамі, браты-партызаны!
Страчайце, ідзём мы да вас!

Мы з вамі па зброі адзіны

Партызан Бумажкоў

Свой атрад паміж лясоў
Вёў таварыш Бумажкоў.
Гнеў народны запалаў,
Партызаніць іх паслаў.
Сотня храбрых, як адзін,
Кожны з іх адданы сын.
Партызанам баявым
Смерць не страшная зусім,
Бо яны ад чужаніц
Выйшлі край свой бараніць.
Вось ідуць яны ў глушы,
Помста пеніцца ў душы,
Раптам чуюць, дзесь гудуць —
Танкі ворага ідуць.
Акружыўшы ў лесе шлях,
Лёг атрад па двух баках.

Дрыжыце, падлюгі-фашысты

Ірвуцца снарады на полі
Над п’янай фашысцкай ардою,
I танкі ў імклівым разгоне
Ад ворага чысцяць шлях.
Узнятая мужнаю воляй,
Палітая нашай крывёю,
Не будзеш ніколі ў палоне,
Любімая наша зямля!
Мы вынесем боль маўкліва,
А банды загінуць прымусім,
Наш сонечны край прамяністы
Не знішчыць раз’юшаным псам!
Для нас наліваюцца нівы
I спеюць сады Беларусі,—
Дрыжыце, падлюгі-фашысты,

Источник

Познавательное и интересное