Рассказ пра слуцкия паясы на беларускай мове

Сказки

Пераказ Слуцкія паясы Паводле У. Ягоўдзіка

Сёння яны ўпрыгожваюць самыя вядомыя музеі Лондана і Парыжа, Варшавы і Кіева, Масквы і Нью-Ёрка. Вельмі багаты і каштоўны збор гэтых дзівосных вырабаў захоўваўся таксама ў Мінску, але ў гады Другой сусветнай вайны рабаўнікі вывезлі яго за межы Беларусі. Таму ў нашай краіне засталіся толькі чатыры поўныя слуцкія паясы: два знаходзяцца ў Музеі старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, па адным – у Дзяржаўным музеі гісторыі і культуры Беларусі і Мінскім абласным краязнаўчым музеі. Глядзіш на іх, і міжволі згадваецца ранішні расяны луг, што пад першымі сонечнымі промнямі ажно зіхаціць, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі. А на памяць адразу прыходзяць радкі з цудоўнага верша Максіма Багдановіча «Слуцкія ткачыхі»:

Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
I цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны.

З сівой даўніны і на працягу доўгіх стагоддзяў ткацкі станок надзейна служыў людзям. З пакалення ў пакаленне перадаваліся таямніцы ткацкага майстэрства, і ўрэшце нялёгкая праца ператварылася ў высокае мастацтва. Сведчаннем таму – створаныя пад сялянскімі стрэхамі і ўпрыгожаныя спрадвечнымі ўзорамі-замовамі абрусы, дываны, ручнікі і, вядома ж, паясы, якія нашы продкі лічылі ці не галоўнаю аздобаю ў вопратцы. Сяляне, праўда, насілі ваўняныя ці льняныя апаяскі, а магнаты і заможная шляхта падпярэзваліся паясамі з залатою ці срэбнаю асноваю, прывезенымі з далёкіх усходніх краін. Каштавалі яны нямала, але ахвотнікаў выглядаць прыгожа заўсёды хапала.
Каб задаволіць патрэбы пакупнікоў, князі Радзівілы заснавалі ў 1736 годзе ў Слуцку мануфактуру, якая дасягнула сапраўднага росквіту толькі праз дваццаць гадоў, калі па запрашэнні Міхала Радзівіла яе ўзначаліў Ян Маджарскі. Нарадзіўся ён у Турцыі, доўгі час працаваў ва Украіне. Дзякуючы бездакорнаму ткацкаму ўмельству набыў шырокую вядомасць і павагу. У Беларусь Ян Маджарскі прыехаў не адзін, а з некалькімі вопытнымі майстрамі, магчыма, сваімі землякамі. Слуцкі люд называў іх персамі, а прадпрыемства, дзе яны шчыравалі, з часам стала называцца персіярняй.
На самай справе ткалі славутыя слуцкія паясы не дзявочыя, як напісаў паэт, а дужыя мужчынскія рукі. Бо гэты занятак, акрамя цярплівасці, вымагаў і нямала сілы. Дарэчы, спрактыкаваны майстар за год мог выканаць каля дзесяці паясоў. У шырыню яны мелі да сарака сантыметраў, а ў даўжыню – ажно за два метры. Асабліва каштоўным было тое, што на вырабах амаль не сустракалася падобных узораў.
У канцы XVIII і на пачатку XIX стагоддзяў Слуцкую мануфактуру арандаваў сын Яна Маджарскага Лявон. Пры ім працавалі шэсцьдзясят ткачоў, большасць з якіх паходзіла з навакольных вёсак і мястэчак. Акрамя паясоў, яны выраблялі габелены, дываны, тканіны для царкоўнай службы. Будучы не рамеснікамі, а найперш творцамі, тутэйшыя майстры няспынна шукалі і знаходзілі сваё разуменне хараства. Таму і па сённяшні дзень цвіце і ніколі не адцвіце на іхніх дзівосных вырабах «заміж персідскага ўзору цвяток радзімы васілька».
У сярэдзіне XIX стагоддзя Слуцкая персіярня перастала існаваць, пакінуўшы нам, нашчадкам, казачныя паясы-вясёлкі.
(455 слоў)

Источник

Беларускія тэксты

Слуцкія паясы

Сёння яны ўпрыгожваюць самыя вядомыя музеі Лондана і Парыжа, Варшавы і Кіева, Масквы і Нью-Ёрка. Вельмі багаты і каштоўны збор гэтых дзівосных вырабаў захоўваўся таксама ў Мінску, але ў гады Другой сусветнай вайны рабаўнікі вывезлі яго за межы Беларусі. Таму ў нашай краіне засталіся толькі чатыры поўныя слуцкія паясы: два знаходзяцца ў Музеі старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, па адным — у Дзяржаўным музеі гісторыі і культуры Беларусі і Мінскім абласным краязнаўчым музеі. Глядзіш на іх, і міжволі згадваецца ранішні расяны луг, што пад першымі сонечнымі промнямі ажно зіхаціць, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі.

А на памяць адразу прыходзяць радкі з цудоўнага верша Максіма Багдановіча «Слуцкія ткачыхі»: Ад родных ніў, адроднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. I цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны.

3 сівой даўніны і на працягу доўгіх стагоддзяў ткацкі станок надзейна служыў людзям. 3 пакалення ў пакаленне перадаваліся таямніцы ткацкага майстэрства, і ўрэшце нялёгкая праца ператварылася ў высокае мастацтва. Сведчаннем таму — створаныя пад сялянскімі стрэхамі і ўпрыгожаныя спрадвечнымі ўзорамі-замовамі абрусы, дываны, ручнікі і, вядома ж, паясы, якія нашы продкі лічылі ці не галоўнаю аздобаю ў вопратцы. Сяляне, праўда, насілі ваўняныя ці льняныя апаяскі, а магнаты і заможная шляхта падпярэзваліся паясамі з залатою ці срэбнаю асноваю, прывезенымі з далёкіх усходніх краін.

Каштавалі яны нямала, але ахвотнікаў выглядаць прыгожа заўсёды хапала.

Каб задаволіць патрэбы пакупнікоў, князі Радзівілы заснавалі ў 1736 годзе ў Слуцку мануфактуру, якая дасягнула сапраўднага росквіту толысі праз дваццаць гадоў, калі па запрашэнні Міхала Радзівіла яе ўзначаліў Ян Маджарскі. Нарадзіўся ён у Турцыі, доўгі час працаваў ва Украіне. Дзякуючы бездакорнаму ткацкаму ўмельству набыў шырокую вядомасць і павагу. У Беларусь Ян Маджарскі прыехаў не адзін, а з некалькімі вопытнымі майстрамі, магчыма, сваімі землякамі. Слуцкі люд называў іх персамі, а прадпрыемства, дзе яны шчыравалі, з часам стала называцца персіярняй.

Читайте также:  Сказки пушкина 1 класс видео

На самай справе ткалі славутыя слуцкія паясы не дзявочыя, як напісаў паэт, а дужыя мужчынскія рукі. Бо гэты занятак, акрамя цярплівасці, вымагаў і нямала сілы. Дарэчы, спрактыкаваны майстар за год мог выканаць каля дзесяці паясоў. У шырыню яны мелі да сарака сантыметраў, а ў даўжыню — ажно за два метры. Асабліва каштоўным было тое, што на вырабах амаль не сустракалася падобных узораў.

У канцы XVIII і на пачатку XIX стагоддзяў Слуцкую мануфактуру арандаваў сын Яна Маджарскага Лявон. Пры ім працавалі шэсцьдзясят ткачоў, большасць з якіх паходзіла з навакольных вёсак і мястэчак.

Акрамя паясоў, яны выраблялі габелены, дываны, тканіны для царкоўнай службы. Будучы не рамеснікамі, а найперш творцамі, тутэйшыя майстры няспынна шукалі і знаходзілі сваё разуменне хараства. Таму і па сённяшні дзень цвіце і ніколі не адцвіце на іхніх дзівосных вырабах «заміж персідскага ўзору цвяток радзімы васілька».

У сярэдзіне XIX стагоддзя Слуцкая персіярня перастала існаваць, пакінуўшы нам, нашчадкам, казачныя паясы-вясёлкі.

Дыдактычныя тэксты на беларускай мове.
Выявы пададзеныя з мэтай папулярызацыі беларускае (культурнае) прасторы. Іх сюжэт не абавязкова дапасуецца да зместу твора. Шмат інщых беларускіх выяў на сайце Робім Разам · Беларусь 2.0

Источник

Слуцкія паясы

Славутыя слуцкія паясы – адна з нацыянальных рэліквій беларусаў, цудоўны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які стаў не толькі гістарычным культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі.

Слуцкія паясы: гісторыя нацыянальнага сімвала

Доўгія шырокія паясы з прыгожым малюнкам і складаным пляценнем з каштоўных нітак атрымалі распаўсюджанне на беларускіх землях яшчэ ў XVI-XVII стагоддзях. Гэтаму садзейнічалі паданні аб паходжанні арыстакратыі Рэчы Паспалітай ад старажытных ваяўнічых плямёнаў сарматаў.

У адзенні магнатаў пояс быў сімвалам прыналежнасці да эліты, шматвяковых сямейных традыцый і, вядома, заможнасці. Дарагія паясы для шляхты прывозілі з усходніх краін, але ў ХVIII стагоддзі на беларускіх землях сфарміравалася ўнікальная мастацкая з’ява – «слуцкі пояс».

У час росквіту ў Слуцку працавалі да 55 ткачоў (толькі мужчыны!), столькі ж чаляднікаў і прадзільшчыц. На 20-25 станках штогод выпускалі каля 200 паясоў вельмі тонкай работы.

У хуткім часе слуцкія паясы пачалі капіраваць на іншых мануфактурах: у беларускіх Гродне, Слоніме, Ружанах, Паставах, Карэлічах, Шклове, польскіх Кабылках, Ліпкаве, Кракаве, Гданьску, французскім Ліёне, у Аўстрыі…

Лічаць, што сёння ў свеце захавалася каля тысячы слуцкіх паясоў. І амаль усе яны знаходзяцца за межамі Беларусі: у музейных зборах Польшчы (Варшава, Кракаў, Познань, Гданьск), Украіны (Кіеў, Львоў), Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург), Літвы (Вільнюс, Каўнас), у прыватных калекцыях.

Беларускія музеі захоўваюць 11 слуцкіх паясоў розных гадоў вырабу і рознага стану, а таксама шматлікія фрагменты.

Слуцкі пояс: асаблівасці і сакрэты

Класічны слуцкі пояс – гэта раскошная доўгая (до 3,5-4 м) тканіна шырынёй 35-40 см, якую, складваючы ўдвая або скручваючы, павязвалі паверх шляхецкага адзення (кунтуша).

Шыкоўны аксесуар мог быць адна-, двух-, трох-, чатырохбаковым. Кожны з бакоў выкарыстоўваўся ў залежнасці ад каларыту адзення і сітуацыі. Напрыклад, на свята пояс павязвалі наверх залатой, чырвонай часткай; у жалобу выкарыстоўваўся чорны бок; у паўсядзённым жыцці – зялёны і шэры.

Па кампазіцыі слуцкі пояс падзелены на тры часткі : два прамавугольныя канцы і асноўная частка («сярэднік»).

На «канцах» ткалі ўзоры кветак, пераплеценых сцяблін з лістамі, галінак дрэва, медальёны разнастайнай формы. Асноўная частка складалася з папярочных аднатонных палос або палос з арнаментам. Часам тут з’яўляўся «лускавы» (падобны на рыбіну луску) малюнак або ўзор «у гарошак».

Слуцкі пояс ткалі з натуральных шаўковых нітак: звычайных і абкручаных вельмі тонкім залатым або сярэбраным дротам. Такі каштоўны аксесуар называўся «літым», бо пасля пракатвання крыху шурпатага пояса цераз спецыяльны вал з’яўляліся незвычайная гладкасць і раскошны бляск.

На кожным поясе слуцкія майстры ставілі асаблівыя меткі : у час Рэчы Паспалітай – на лацініцы, пазней на кірыліцы: «SLUCK», «SLUCIAE», «SLUCIAE FECIT», «MEFECIT SLUCIAE» («Мяне зрабіў Слуцк»), «ВЪ ГРАДЪ СЛУЦКЪ»…

Сучасныя слуцкія паясы

Па даручэнні Прэзідэнта ў Беларусі была зацверджана Дзяржаўная праграма адраджэння тэхналогій і традыцый вытворчасці слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы» на 2012-2015 гады.

Цікавыя факты пра слуцкія паясы

Славуты верш «Слуцкія ткачыхі» класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча расказвае пра прыгонных дзяўчын, якія замест персідскага ўзору ткалі «цвяток радзімы васілька». Аднак лірычная гісторыя – мастацкая выдумка, паколькі ткаць паясы мелі права толькі мужчыны – умелыя майстры, праца якіх добра аплачвалася.

Читайте также:  Рассказ про восточных славян 6 класс кратко

Стваральнік знакамітага беларускага ансамбля «Песняры», кампазітар і выканаўца Уладзімір Мулявін напісаў песню на словы Максіма Багдановіча, якая стала адной з самых папулярных у рэпертуары «Песняроў».

Сапраўдны слуцкі пояс мог змяшчаць да 200 грамаў золата: за адзін такі дарагі аксесуар у даўнія часы можна было купіць некалькі пародзістых коней або нават невялікі маёнтак.

Источник

Слуцкія паясы.

Добры дзень, паважаныя бацькі.

Славутыя слуцкія паясы – адна з нацыянальных рэліквій беларусаў, цудоўны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які стаў не толькі гістарычным культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі.

Сёння старадаўнія слуцкія паясы – рарытэт: у Беларусі захоўваюцца адзінкавыя экзэмпляры і фрагменты, а большая частка твораў нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва знаходзіцца ў музейных і прыватных калекцыях свету.

Слуцкія паясы: гісторыя нацыянальнага сімвала

Доўгія шырокія паясы з прыгожым малюнкам і складаным пляценнем з каштоўных нітак атрымалі распаўсюджанне на беларускіх землях яшчэ ў XVI-XVII стагоддзях. Гэтаму садзейнічалі паданні аб паходжанні арыстакратыі Рэчы Паспалітай ад старажытных ваяўнічых плямёнаў сарматаў.

Надзвычай прыгожы, сімвалічны і дарагі прадмет мужчынскага гардэроба, даступны толькі выхадцам з вышэйшых саслоўяў. З імі звязаны дзіўныя падзеі і сямейныя таямніцы, загадкавыя і часам містычныя гісторыі.

Дарагія паясы для шляхты прывозілі з усходніх краін, але ў ХVIII стагоддзі на беларускіх землях сфарміравалася ўнікальная мастацкая з’ява – «слуцкі пояс».

Для кіравання быў запрошаны вядомы майстар Ян Маджарскі (Аванес Маджаранц армянскага паходжання, які працаваў у Стамбуле, Станіславе). У 1777-1807 гадах мануфактурай кіраваў яго сын Лявон.

У час росквіту ў Слуцку працавалі да 55 ткачоў (толькі мужчыны!), столькі ж чаляднікаў і прадзільшчыц. На 20-25 станках штогод выпускалі каля 200 паясоў вельмі тонкай работы.

У хуткім часе слуцкія паясы пачалі капіраваць на іншых мануфактурах: у беларускіх Гродне, Слоніме, Ружанах, Паставах, Карэлічах, Шклове, польскіх Кабылках, Ліпкаве, Кракаве, Гданьску, французскім Ліёне, у Аўстрыі…

Лічаць, што сёння ў свеце захавалася каля тысячы слуцкіх паясоў. І амаль усе яны знаходзяцца за межамі Беларусі: у музейных зборах Польшчы (Варшава, Кракаў, Познань, Гданьск), Украіны (Кіеў, Львоў), Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург), Літвы (Вільнюс, Каўнас), у прыватных калекцыях.

Беларускія музеі захоўваюць 11 слуцкіх паясоў розных гадоў вырабу і рознага стану, а таксама шматлікія фрагменты.

Слуцкі пояс: асаблівасці і сакрэты

Класічны слуцкі пояс – гэта раскошная доўгая (до 3,5-4 м) тканіна шырынёй 35-40 см, якую, складваючы ўдвая або скручваючы, павязвалі паверх шляхецкага адзення (кунтуша).

Шыкоўны аксесуар мог быць адна-, двух-, трох-, чатырохбаковым. Кожны з бакоў выкарыстоўваўся ў залежнасці ад каларыту адзення і сітуацыі. Напрыклад, на свята пояс павязвалі наверх залатой, чырвонай часткай; у жалобу выкарыстоўваўся чорны бок; у паўсядзённым жыцці – зялёны і шэры.

Па кампазіцыі слуцкі пояс падзелены на тры часткі: два прамавугольныя канцы і асноўная частка («сярэднік»).

На «канцах» ткалі ўзоры кветак, пераплеценых сцяблін з лістамі, галінак дрэва, медальёны разнастайнай формы. Асноўная частка складалася з папярочных аднатонных палос або палос з арнаментам. Часам тут з’яўляўся «лускавы» (падобны на рыбіну луску) малюнак або ўзор «у гарошак».

Уздоўж бакоў пояса – вузкі бардзюр з раслінным арнаментам. Канцы таксама завяршае паласа з арнаментам і махры.

Слуцкі пояс ткалі з натуральных шаўковых нітак: звычайных і абкручаных вельмі тонкім залатым або сярэбраным дротам. Такі каштоўны аксесуар называўся «літым», бо пасля пракатвання крыху шурпатага пояса цераз спецыяльны вал з’яўляліся незвычайная гладкасць і раскошны бляск.

На кожным поясе слуцкія майстры ставілі асаблівыя меткі: у час Рэчы Паспалітай – на лацініцы, пазней на кірыліцы: «SLUCK», «SLUCIAE», «SLUCIAE FECIT», «MEFECIT SLUCIAE» («Мяне зрабіў Слуцк»), «ВЪ ГРАДЪ СЛУЦКЪ»…

Сучасныя слуцкія паясы

Па даручэнні Прэзідэнта ў Беларусі была зацверджана Дзяржаўная праграма адраджэння тэхналогій і традыцый вытворчасці слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы» на 2012-2015 гады.

Яна прадугледжвае даследаванне гісторыі, мастацкіх асаблівасцей слуцкіх паясоў, вывучэнне тэхналогіі вытворчасці аўтэнтычных шэдэўраў на Слуцкай мануфактуры, адраджэнне іх у сучасных умовах…

Вывучыўшы сакрэты ткачоў, мастацкія асаблівасці паясоў і матэрыялы, з якіх яны вырабляліся ў ХVIII стагоддзі, на прадпрыемстве аднавілі ўнікальную тэхналогію.

Пры стварэнні копій сучасныя слуцкія ткачы выкарыстоўваюць натуральны шоўк, ніткі з золатам і серабром у саставе, нітку «ізамет» і поліэстэр металік. Аналагаў гэтым вырабам у свеце няма.

Паважаныя бацькі, несумненна вас уразілі слуцкія паясы сваей самабытнасцю, каларытам, прыгажосцю.

⇔ Думаю, дзеткам будзе цікава разглядзець паясы. Раскажыце ім пра слуцкія паясы.

⇔ Можна на доўгай тканіне або паперы пастарацца намаляваць узор пояса.

⇔ Таксама можна выразаць з паперы кветачкі, лісточкі. палоскі і сабраць іх у ўзор, затым прыклеіць.

Читайте также:  Рассказ про профессии для детей слушать

⇔ Паспрабуйце зрабіць трафарэт.

⇔ Паглядзіце разам з дзецьмі відэа ў музеі гісторыі слуцкіх паясоў.

Паважаныя бацькі, толькі ад нас залежыць як зберагуць дзеці гісторыю нашага нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Источник

Слуцкія паясы

Добры дзень, паважаныя бацькі.

Славутыя слуцкія паясы – адна з нацыянальных рэліквій беларусаў, цудоўны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які стаў не толькі гістарычным культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі.

Сёння старадаўнія слуцкія паясы – рарытэт: у Беларусі захоўваюцца адзінкавыя экзэмпляры і фрагменты, а большая частка твораў нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва знаходзіцца ў музейных і прыватных калекцыях свету.

Слуцкія паясы: гісторыя нацыянальнага сімвала

Доўгія шырокія паясы з прыгожым малюнкам і складаным пляценнем з каштоўных нітак атрымалі распаўсюджанне на беларускіх землях яшчэ ў XVI-XVII стагоддзях. Гэтаму садзейнічалі паданні аб паходжанні арыстакратыі Рэчы Паспалітай ад старажытных ваяўнічых плямёнаў сарматаў.

Надзвычай прыгожы, сімвалічны і дарагі прадмет мужчынскага гардэроба, даступны толькі выхадцам з вышэйшых саслоўяў. З імі звязаны дзіўныя падзеі і сямейныя таямніцы, загадкавыя і часам містычныя гісторыі.

Дарагія паясы для шляхты прывозілі з усходніх краін, але ў ХVIII стагоддзі на беларускіх землях сфарміравалася ўнікальная мастацкая з’ява – «слуцкі пояс».

Для кіравання быў запрошаны вядомы майстар Ян Маджарскі (Аванес Маджаранц армянскага паходжання, які працаваў у Стамбуле, Станіславе). У 1777-1807 гадах мануфактурай кіраваў яго сын Лявон.

У час росквіту ў Слуцку працавалі да 55 ткачоў (толькі мужчыны!), столькі ж чаляднікаў і прадзільшчыц. На 20-25 станках штогод выпускалі каля 200 паясоў вельмі тонкай работы.

У хуткім часе слуцкія паясы пачалі капіраваць на іншых мануфактурах: у беларускіх Гродне, Слоніме, Ружанах, Паставах, Карэлічах, Шклове, польскіх Кабылках, Ліпкаве, Кракаве, Гданьску, французскім Ліёне, у Аўстрыі…

Лічаць, што сёння ў свеце захавалася каля тысячы слуцкіх паясоў. І амаль усе яны знаходзяцца за межамі Беларусі: у музейных зборах Польшчы (Варшава, Кракаў, Познань, Гданьск), Украіны (Кіеў, Львоў), Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург), Літвы (Вільнюс, Каўнас), у прыватных калекцыях.

Беларускія музеі захоўваюць 11 слуцкіх паясоў розных гадоў вырабу і рознага стану, а таксама шматлікія фрагменты.

Слуцкі пояс: асаблівасці і сакрэты

Класічны слуцкі пояс – гэта багатая доўгая (да 3,5-4 м) тканіна шырынёй 35-40 см, якую, складваючы ўдвая або скручваючы, павязвалі паверх шляхецкага адзення (кунтуша).

Шыкоўны аксесуар мог быць адна-, двух-, трох-, чатырохбаковым. Кожны з бакоў выкарыстоўваўся ў залежнасці ад каларыту адзення і сітуацыі. Напрыклад, на свята пояс павязвалі наверх залатой, чырвонай часткай; у жалобу выкарыстоўваўся чорны бок; у паўсядзённым жыцці – зялёны і шэры.

Па кампазіцыі слуцкі пояс падзелены на тры часткі: два прамавугольныя канцы і асноўная частка («сярэднік»).

На «канцах» ткалі ўзоры кветак, пераплеценых сцяблін з лістамі, галінак дрэва, медальёны разнастайнай формы. Асноўная частка складалася з папярочных аднатонных палос або палос з арнаментам. Часам тут з’яўляўся «лускавы» (падобны на рыбіну луску) малюнак або ўзор «у гарошак».

Уздоўж бакоў пояса – вузкі бардзюр з раслінным арнаментам. Канцы таксама завяршае паласа з арнаментам і махры.

Слуцкі пояс ткалі з натуральных шаўковых нітак: звычайных і абкручаных вельмі тонкім залатым або сярэбраным дротам. Такі каштоўны аксесуар называўся «літым», бо пасля пракатвання крыху шурпатага пояса цераз спецыяльны вал з’яўляліся незвычайная гладкасць і раскошны бляск.

На кожным поясе слуцкія майстры ставілі асаблівыя меткі: у час Рэчы Паспалітай – на лацініцы, пазней на кірыліцы: «SLUCK», «SLUCIAE», «SLUCIAE FECIT», «MEFECIT SLUCIAE» («Мяне зрабіў Слуцк»), «ВЪ ГРАДЪ СЛУЦКЪ»…

Сучасныя слуцкія паясы

Па даручэнні Прэзідэнта ў Беларусі была зацверджана Дзяржаўная праграма адраджэння тэхналогій і традыцый вытворчасці слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы», я на прадугледжвае даследаванне гісторыі, мастацкіх асаблівасцей слуцкіх паясоў, вывучэнне тэхналогіі вытворчасці аўтэнтычных шэдэўраў на Слуцкай мануфактуры, адраджэнне іх у сучасных умовах…

Вывучыўшы сакрэты ткачоў, мастацкія асаблівасці паясоў і матэрыялы, з якіх яны вырабляліся ў ХVIII стагоддзі, на прадпрыемстве аднавілі ўнікальную тэхналогію.

Пры стварэнні копій сучасныя слуцкія ткачы выкарыстоўваюць натуральны шоўк, ніткі з золатам і серабром у саставе, нітку «ізамет» і поліэстэр металік. Аналагаў гэтым вырабам у свеце няма.

Паважаныя бацькі, несумненна вас уразілі слуцкія паясы сваёй самабытнасцю, каларытам, прыгажосцю.

⇔ Думаю, дзеткам будзе цікава разглядзець паясы. Раскажыце ім пра слуцкія паясы.

⇔ Можна на доўгай тканіне або паперы пастарацца намаляваць узор пояса.

⇔ Таксама можна выразаць з паперы кветачкі, лісточкі. палоскі і сабраць іх у ўзор, затым прыклеіць.

⇔ Паспрабуйце зрабіць трафарэт.

⇔ Паглядзіце разам з дзецьмі відэа ў музеі гісторыі слуцкіх паясоў.

Паважаныя бацькі, толькі ад нас залежыць як зберагуць дзеці гісторыю нашага нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Источник

Познавательное и интересное