Рассказ про каляды на беларускай мове

Сказки

Прыйшла Каляда,

Дзверы адчыняйце!

Калядоўшчыкаў у хату

Шчыра запрашайце!

Перад Новым годам да нас прыходзіць свята, якое мае назву Каляды. Гэта беларускае традыцыйна- абрадавае свята ладзіцца ў гонар Сонца. Для земляроба час з кастрычнiка да снежня — перыяд замiрання прыроды. Ён верыў, што ў гэты час уладарання сцюжы, холаду, мяцелiцы, адбываецца барацьба дабра з ліхам, святла з цемраю. А з дня зiмовага сонцапавароту — «адраджэння» Сонца — пачынаецца новы год, якi абяцае прыход цяпла i святла, абуджэнне пладаноснай сiлы зямлi.

Дарослыя гаварылi дзецям перад Калядамi: «Дзецi, дзецi! Бачыце — сонейка нiзка, Каляда блiзка, хутка прыедзе на сiвым канi».

Дзецi пыталiся: «А дзе зараз Каляда?»

«Зусiм блiзка, за лесам» , — адказвалi дарослыя.

Як калядаваць з дзецьмі ў наш час

Выдатна, калі ў вас атрымаецца сабраць кампанію дарослых і дзетак, якія жывуць з вамі ў адным пад’ездзе, доме ці двары, і калядаваць вясёлым гуртам. Па даўняй традыцыі, каб калядаваць, трэба як мінімум 3 чалавекі.

Адна з галоўных дзейных асоб — Каза . У старажытнасцi яна шанавалася за здольнасцi паляпшаць ураджай.

Дзе каза ходзiць — там жыта родзiць.

Дзе каза хвастом — там жыта кустом.

Дзе каза нагою — там жыта капною.

Дзе каза рогам — там жыта стогам.

Звычайна на Каляды вадзiлi мядзведзя . Ён сiмвалiзуе адвагу, дае здароўе ў хаце малым i старым, а мужчынам — сiлу. Вадзiў мядзведзя павадыр з доўгiм кiем i музыка з бубнам. Ён прымушаў мядзведзя рабiць розныя дзеяннi.

Яшчэ адным важным калядоўшчыкам з’яўляецца Мехоноша . Яму прыходзілася насіць усё тое, што гаспадары дамоў накідаюць калядоўшчыкам: цукеркі, печыва, грошы і г.д. Менавіта накідаюць, так як калядоўшчыкі не павінны браць нічога з рук – усе падарункі гаспадары павінны класці проста ў мех. Мяшок можна зрабіць з шчыльнай яркай тканіны і ўпрыгожыць. Ўпрыгожваннi могуць быць як вышытыя, так і намаляваныя. Гэта можа быць сонца, зоркі, месяц, так як у даўніну гэтае свята сімвалізаваў пераход ад ночы да дня і ад зімы да лета.

Касцюмы для калядак