Слуцкія паясы
Сёння яны ўпрыгожваюць самыя вядомыя музеі Лондана і Парыжа, Варшавы і Кіева, Масквы і Нью-Ёрка. Вельмі багаты і каштоўны збор гэтых дзівосных вырабаў захоўваўся таксама ў Мінску, але ў гады Другой сусветнай вайны рабаўнікі вывезлі яго за межы Беларусі. Таму ў нашай краіне засталіся толькі чатыры поўныя слуцкія паясы: два знаходзяцца ў Музеі старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, па адным – у Дзяржаўным музеі гісторыі і культуры Беларусі і Мінскім абласным краязнаўчым музеі. Глядзіш на іх, і міжволі згадваецца ранішні расяны луг, што пад першымі сонечнымі промнямі ажно зіхаціць, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі. А на памяць адразу прыходзяць радкі з цудоўнага верша Максіма Багдановіча «Слуцкія ткачыхі»:
Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
I цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны.
З сівой даўніны і на працягу доўгіх стагоддзяў ткацкі станок надзейна служыў людзям. З пакалення ў пакаленне перадаваліся таямніцы ткацкага майстэрства, і ўрэшце нялёгкая праца ператварылася ў высокае мастацтва. Сведчаннем таму – створаныя пад сялянскімі стрэхамі і ўпрыгожаныя спрадвечнымі ўзорамі-замовамі абрусы, дываны, ручнікі і, вядома ж, паясы, якія нашы продкі лічылі ці не галоўнаю аздобаю ў вопратцы. Сяляне, праўда, насілі ваўняныя ці льняныя апаяскі, а магнаты і заможная шляхта падпярэзваліся паясамі з залатою ці срэбнаю асноваю, прывезенымі з далёкіх усходніх краін. Каштавалі яны нямала, але ахвотнікаў выглядаць прыгожа заўсёды хапала.
Каб задаволіць патрэбы пакупнікоў, князі Радзівілы заснавалі ў 1736 годзе ў Слуцку мануфактуру, якая дасягнула сапраўднага росквіту толькі праз дваццаць гадоў, калі па запрашэнні Міхала Радзівіла яе ўзначаліў Ян Маджарскі. Нарадзіўся ён у Турцыі, доўгі час працаваў ва Украіне. Дзякуючы бездакорнаму ткацкаму ўмельству набыў шырокую вядомасць і павагу. У Беларусь Ян Маджарскі прыехаў не адзін, а з некалькімі вопытнымі майстрамі, магчыма, сваімі землякамі. Слуцкі люд называў іх персамі, а прадпрыемства, дзе яны шчыравалі, з часам стала называцца персіярняй.
На самай справе ткалі славутыя слуцкія паясы не дзявочыя, як напісаў паэт, а дужыя мужчынскія рукі. Бо гэты занятак, акрамя цярплівасці, вымагаў і нямала сілы. Дарэчы, спрактыкаваны майстар за год мог выканаць каля дзесяці паясоў. У шырыню яны мелі да сарака сантыметраў, а ў даўжыню – ажно за два метры. Асабліва каштоўным было тое, што на вырабах амаль не сустракалася падобных узораў.
У канцы XVIII і на пачатку XIX стагоддзяў Слуцкую мануфактуру арандаваў сын Яна Маджарскага Лявон. Пры ім працавалі шэсцьдзясят ткачоў, большасць з якіх паходзіла з навакольных вёсак і мястэчак. Акрамя паясоў, яны выраблялі габелены, дываны, тканіны для царкоўнай службы. Будучы не рамеснікамі, а найперш творцамі, тутэйшыя майстры няспынна шукалі і знаходзілі сваё разуменне хараства. Таму і па сённяшні дзень цвіце і ніколі не адцвіце на іхніх дзівосных вырабах «заміж персідскага ўзору цвяток радзімы васілька».
У сярэдзіне XIX стагоддзя Слуцкая персіярня перастала існаваць, пакінуўшы нам, нашчадкам, казачныя паясы-вясёлкі.
(455 слоў)
З пляцоўкі Вікіпедыя
Слуцкія паясы — вырабы ручнога ткацтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, элемент традыцыйнага параднага мужчынскага строю шляхты. Назва паходзіць ад назвы горада Слуцк у Беларусі, дзе іх ткалі на мануфактуры шаўковых паясоў. Павязваліся паверх на кунтуша (пояс складваўся ўдвая на ўсёй даўжыні). Пояс лічыўся прыкметай высакароднага паходжання і яго наяўнасць паказвала на дабрабыт уладальніка, паясы мелі вялікі кошт і перадаваліся ў спадчыну.
Тэхналогіі ткацтва, якія выкарыстоўваліся пры вытворчасці слуцкіх паясоў, цяпер страчаны.
Гісторыя
Спярша як і Нясвіжскія, Слуцкія паясы капіравалі ўзоры, прывезеныя з Блізкага Усходу, потым пачалі ўключаць у арнамент нацыянальныя матывы, кветкі мясцовай флоры — валошкі, незабудкі і інш. 3 1750-х у Нясвіжскай, пазней у Слуцкай мануфактуры працаваў вядомы майстар з горада Станіславаў (Украіна) Ян Маджарскі, які распрацаваў новы тып пояса — Слуцкі, назва якога зрабілася сінонімам усіх доўгіх шаўковых паясоў. Сувязі з усходнімі ўзорамі страчваліся.
У 2-й палове XIX — пачатку XX стст. Слуцкія паясы сталі прадметам калекцыявання. Іх збіралі музеі і прыватныя асобы. У гэты час паясы пачалі вывучацца як вырабы мастацкага ткацтва. Значную калекцыю сабраў расійскі калекцыянер Пётр Шчукін (цяпер захоўваеццца ў Дзяржаўным гістарычным музеі Расіі), невялікая калекцыя ёсць у Новачаркаску, у Музеі казацтва.
У наш час у розных музеях Беларусі захоўваюцца не больш як 20 паясоў, пераважна ў фрагментах. Калекцыю колішняй Дзяржаўнай карціннай галерэі з 48 паясоў (32 з іх — з нясвіжскага збору Радзівілаў) вывезлі ў Германію ў Другую сусветную вайну, калекцыя Беларускага дзяржаўнага музея з 21 пояса таксама была страчана (6 паясоў з яе перайшлі да Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Мінск на сталае захоўванне ў 1927, а ў паваенны час — у 1968 Мінскаму абласному краязнаўчаму музею ў Маладзечне, Заслаўскаму краязнаўчаму музею ў 1978 і сталічнаму музею Максіма Багдановіча ў 1989). Лёс паясоў, перададзеных у даваенны час, пакуль невядомы. Пошукі іх не далі вынікаў.
Апісанне
Ткаліся ўручную з тонкіх шаўковых, залатых і срэбных нітак. Даўжыня пояса дасягала ад 2 да 4,5 метраў, а шырыня ад 30 да 50 см. На краях упрыгожваліся ўзорнай аблямоўкай, на канцах — пышным, галоўным чынам раслінным арнаментам, у якім народныя ўзоры спалучаліся з усходнімі матывамі. Не мелі адваротнага боку, усе бакі былі асобнымі. Вырабляліся аднабаковымі (са зваротным бокам), двухбаковымі. Найбольш каштоўнымі лічыліся чатырохбаковыя — кожны бок падзяляўся на дзве часткі з рознымі колерамі, пояс складваўся ўдвая. Канцы пояса мелі складаны арнамент, часцей з двума матывамі: авал, аточаны лісцем са сцяблом і кветкамі, якія выходзяць з зямлі ці з вазаў, і букеты кветак з хвалепадобным аблямаваннем. Канцы пояса часам абшывалі махрамі.
Слуцкія паясы
Добры дзень, паважаныя бацькі.
Славутыя слуцкія паясы – адна з нацыянальных рэліквій беларусаў, цудоўны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які стаў не толькі гістарычным культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі.
Сёння старадаўнія слуцкія паясы – рарытэт: у Беларусі захоўваюцца адзінкавыя экзэмпляры і фрагменты, а большая частка твораў нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва знаходзіцца ў музейных і прыватных калекцыях свету.
Слуцкія паясы: гісторыя нацыянальнага сімвала
Доўгія шырокія паясы з прыгожым малюнкам і складаным пляценнем з каштоўных нітак атрымалі распаўсюджанне на беларускіх землях яшчэ ў XVI-XVII стагоддзях. Гэтаму садзейнічалі паданні аб паходжанні арыстакратыі Рэчы Паспалітай ад старажытных ваяўнічых плямёнаў сарматаў.
Надзвычай прыгожы, сімвалічны і дарагі прадмет мужчынскага гардэроба, даступны толькі выхадцам з вышэйшых саслоўяў. З імі звязаны дзіўныя падзеі і сямейныя таямніцы, загадкавыя і часам містычныя гісторыі.
Дарагія паясы для шляхты прывозілі з усходніх краін, але ў ХVIII стагоддзі на беларускіх землях сфарміравалася ўнікальная мастацкая з’ява – «слуцкі пояс».
Для кіравання быў запрошаны вядомы майстар Ян Маджарскі (Аванес Маджаранц армянскага паходжання, які працаваў у Стамбуле, Станіславе). У 1777-1807 гадах мануфактурай кіраваў яго сын Лявон.
У час росквіту ў Слуцку працавалі да 55 ткачоў (толькі мужчыны!), столькі ж чаляднікаў і прадзільшчыц. На 20-25 станках штогод выпускалі каля 200 паясоў вельмі тонкай работы.
У хуткім часе слуцкія паясы пачалі капіраваць на іншых мануфактурах: у беларускіх Гродне, Слоніме, Ружанах, Паставах, Карэлічах, Шклове, польскіх Кабылках, Ліпкаве, Кракаве, Гданьску, французскім Ліёне, у Аўстрыі…
Лічаць, што сёння ў свеце захавалася каля тысячы слуцкіх паясоў. І амаль усе яны знаходзяцца за межамі Беларусі: у музейных зборах Польшчы (Варшава, Кракаў, Познань, Гданьск), Украіны (Кіеў, Львоў), Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург), Літвы (Вільнюс, Каўнас), у прыватных калекцыях.
Беларускія музеі захоўваюць 11 слуцкіх паясоў розных гадоў вырабу і рознага стану, а таксама шматлікія фрагменты.
Слуцкі пояс: асаблівасці і сакрэты
Класічны слуцкі пояс – гэта багатая доўгая (да 3,5-4 м) тканіна шырынёй 35-40 см, якую, складваючы ўдвая або скручваючы, павязвалі паверх шляхецкага адзення (кунтуша).
Шыкоўны аксесуар мог быць адна-, двух-, трох-, чатырохбаковым. Кожны з бакоў выкарыстоўваўся ў залежнасці ад каларыту адзення і сітуацыі. Напрыклад, на свята пояс павязвалі наверх залатой, чырвонай часткай; у жалобу выкарыстоўваўся чорны бок; у паўсядзённым жыцці – зялёны і шэры.
Па кампазіцыі слуцкі пояс падзелены на тры часткі: два прамавугольныя канцы і асноўная частка («сярэднік»).
На «канцах» ткалі ўзоры кветак, пераплеценых сцяблін з лістамі, галінак дрэва, медальёны разнастайнай формы. Асноўная частка складалася з папярочных аднатонных палос або палос з арнаментам. Часам тут з’яўляўся «лускавы» (падобны на рыбіну луску) малюнак або ўзор «у гарошак».
Уздоўж бакоў пояса – вузкі бардзюр з раслінным арнаментам. Канцы таксама завяршае паласа з арнаментам і махры.
Слуцкі пояс ткалі з натуральных шаўковых нітак: звычайных і абкручаных вельмі тонкім залатым або сярэбраным дротам. Такі каштоўны аксесуар называўся «літым», бо пасля пракатвання крыху шурпатага пояса цераз спецыяльны вал з’яўляліся незвычайная гладкасць і раскошны бляск.
На кожным поясе слуцкія майстры ставілі асаблівыя меткі: у час Рэчы Паспалітай – на лацініцы, пазней на кірыліцы: «SLUCK», «SLUCIAE», «SLUCIAE FECIT», «MEFECIT SLUCIAE» («Мяне зрабіў Слуцк»), «ВЪ ГРАДЪ СЛУЦКЪ»…
Сучасныя слуцкія паясы
Па даручэнні Прэзідэнта ў Беларусі была зацверджана Дзяржаўная праграма адраджэння тэхналогій і традыцый вытворчасці слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы», я на прадугледжвае даследаванне гісторыі, мастацкіх асаблівасцей слуцкіх паясоў, вывучэнне тэхналогіі вытворчасці аўтэнтычных шэдэўраў на Слуцкай мануфактуры, адраджэнне іх у сучасных умовах…
Вывучыўшы сакрэты ткачоў, мастацкія асаблівасці паясоў і матэрыялы, з якіх яны вырабляліся ў ХVIII стагоддзі, на прадпрыемстве аднавілі ўнікальную тэхналогію.
Пры стварэнні копій сучасныя слуцкія ткачы выкарыстоўваюць натуральны шоўк, ніткі з золатам і серабром у саставе, нітку «ізамет» і поліэстэр металік. Аналагаў гэтым вырабам у свеце няма.
Паважаныя бацькі, несумненна вас уразілі слуцкія паясы сваёй самабытнасцю, каларытам, прыгажосцю.
⇔ Думаю, дзеткам будзе цікава разглядзець паясы. Раскажыце ім пра слуцкія паясы.
⇔ Можна на доўгай тканіне або паперы пастарацца намаляваць узор пояса.
⇔ Таксама можна выразаць з паперы кветачкі, лісточкі. палоскі і сабраць іх у ўзор, затым прыклеіць.
⇔ Паспрабуйце зрабіць трафарэт.
⇔ Паглядзіце разам з дзецьмі відэа ў музеі гісторыі слуцкіх паясоў.
Паважаныя бацькі, толькі ад нас залежыць як зберагуць дзеці гісторыю нашага нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Слуцкие пояса
Знаменитые слуцкие пояса – одна из национальных реликвий белорусов, прекрасный образец декоративно-прикладного искусства, ставший не только историческим культурным символом, но и современным брендом Беларуси.
Слуцкие пояса: история национального символа
Длинные широкие пояса с красивым рисунком и сложным плетением из драгоценных нитей получили распространение на белорусских землях еще в XVI–XVII веках, чему способствовали предания о происхождении аристократии Речи Посполитой от древних воинственных племен сарматов.
В наряде магнатов пояс был символом принадлежности к элите, многовековых семейных традиций и, конечно, богатства. Дорогие пояса для шляхты привозили из восточных стран, но в ХVIII веке на белорусских землях сформировалось уникальное художественное явление – «слуцкий пояс».
Во времена расцвета в Слуцке работало до 55 ткачей (только мужчины!), столько же подмастерьев и прядильщиц. На 20-25 станках ежегодно выпускали около 200 поясов тончайшей работы.
Очень скоро слуцкие пояса стали копировать на других мануфактурах: в белорусских Гродно, Слониме, Ружанах, Поставах, Кореличах, Шклове, польских Кобылках, Липкове, Кракове, Гданьске, французском Лионе, в Австрии…
Но даже несмотря на знак «Меня сделал Слуцк», это не были настоящие слуцкие пояса. Производство оригиналов на самой мануфактуре Радзивиллов продолжалось до середины ХІХ века.
Полагают, что сегодня в мире сохранилось около тысячи слуцких поясов. И почти все они находятся за пределами Беларуси: в музейных собраниях Польши (Варшава, Краков, Познань, Гданьск), Украины (Киев, Львов ), России (Москва, Санкт-Петербург), Литвы (Вильнюс, Каунас), в частных коллекциях.
Белорусские музеи хранят 11 слуцких поясов разных лет изготовления и разного состояния, а также многочисленные фрагменты.
Слуцкий пояс: особенности и секреты
Классический слуцкий пояс – это роскошная длинная (до 3,5-4 м) ткань шириной 35-40 см, которую, складывая вдвое или скручивая, повязывали поверх шляхетского костюма (кунтуша).
Шикарный аксессуар мог быть одно-, двух-, трех-, четырехлицевым. Каждая из сторон использовалась в зависимости от колорита наряда и ситуации. Например, на праздник пояс повязывали наружу золотой, красной частью; в траур использовалась черная сторона; в повседневной жизни – зеленая и серая.
По композиции слуцкий пояс разделен на три части : два прямоугольных завершения («головы») и основная часть («середник»).
На «головах» ткали узоры цветов, переплетенных стеблей с листьями, веток дерева, медальоны разнообразной формы. Основная часть состояла из поперечных однотонных полос или полос с орнаментом. Иногда здесь появлялся «лусковой» (похожий на рыбью чешую) рисунок или узор «в горошек».
Слуцкий пояс ткали из натуральных шелковых нитей: обычных и обкрученных тончайшей золотой или серебряной проволокой. Такой драгоценный аксессуар назывался «литым», ведь после прокатывания чуть шершавого пояса через специальный вал появлялись необычайная гладкость и роскошный блеск.
На каждом поясе слуцкие мастера ставили особые метки : во времена Речи Посполитой – на латинице, позже на кириллице: «SLUCK», «SLUCIAE», «SLUCIAE FECIT», «MEFECIT SLUCIAE» («Меня сделал Слуцк»), «ВЪ ГРАДЪ СЛУЦКЪ»…
Современные слуцкие пояса
По поручению Президента в Беларуси была утверждена Государственная программа возрождения технологий и традиций производства Слуцких поясов и развития производства национальной сувенирной продукции «Слуцкие пояса» на 2012-2015 годы.
Интересные факты о слуцких поясах
Знаменитое стихотворение «Слуцкие ткачихи» классика белорусской литературы Максима Богдановича рассказывает о крепостных девушках, которые вместо персидского узора ткали «цвяток радзімы васілька». Однако лирическая история – художественный вымысел, ведь ткать пояса имели право только мужчины – искусные мастера, труд которых хорошо оплачивался.
«Считалось, что если женщина прикоснётся, они потускнеют». Легенды и факты о слуцких поясах
В Несвижском замке находилась самая богатая коллекция легендарных слуцких поясов. После национализации комплекса в 1939 году их передали в Белорусскую государственную картинную галерею.
Но во время Великой Отечественной войны исчезли и не найдены по сей день. В музеях Беларуси осталось только около десятка поясов, а также их фрагменты, рассказали в одной из серий проекта «Я шагаю по стране».
Елена Карпенко, заведующая отделом древнебелорусского искусства Национального художественного музея Республики Беларусь:
В нашем музее только 2 фрагмента слуцких поясов. Этот – более ценный фрагмент. Он выполнен на Слуцкой мануфактуре в 1770-80-ых годах, о чем свидетельствует метка на уголках пояса.
Полагают, что всего в мире поясов – около тысячи. Больше всего – в Польше и России. Оттуда их к нам часто привозят на выставки. Но хочется иметь раритеты и в белорусских музеях. Рассматривают варианты обмена экспонатами с российскими галереями, покупки у коллекционеров.
О стоимости данные разные. Так, Слуцкий краеведческий музей приобрел у частного лица пояс за 90 тысяч долларов. Ткали пояса не только в нашей стране, но именно белорусские ценили более прочих за наивысшее качество. В XVIII веке «под Слуцк» пытались работать мануфактуры Кракова, Вены.
Владельцами первых мануфактур, на которых изготавливали шёлковые пояса для богатых людей того времени, были князья Радзивиллы. Но по-настоящему знаменитыми эти предприятия сделали обычные люди – мастера, ткачи и художники, которые на них работали. Ведь что в XVIII веке, что сейчас – кадры решают всё.
Ведь ткали пояса по сложнейшей технологии вручную. За год два мастера успевали сделать только 6 штук. Причём, занимались ткачеством исключительно мужчины. Считалось, что если женщина прикоснётся к поясам, они потускнеют!
Старинной мануфактуры, конечно, давно уже не существует. Ныне слуцкие пояса изготавливают на современнейшем предприятии. И ткачеством здесь занимаются исключительно женщины.
Теперь за всё отвечают не руки, а компьютеры: в программу заложены все параметры, ткач лишь контролирует процесс. К слову, аналогов этому оборудованию в мире не существует: создано на белорусском предприятии специально для слуцкой фабрики.
Производство пояса, по-прежнему, трудоёмкий процесс – по 60 часов на один уходит. Вот и стартует стоимость от 35 миллионов рублей.
Впрочем, любой может если уж не себя в пояс одеть, то свой телефон в чехол со знаменитым орнаментом – теперь выпускают и такую продукцию.
Саму же уникальную технологию возродили в 2012 году – для этого разрабатывали государственную программу. Самая первая копия пояса хранится во Дворце Независимости нашей страны.
Владимир Прокопцов, генеральный директор Национального художественного музея Республики Беларусь:
Слуцкі пояс для нас – гэта нацыянальны брэнд, наша нацыянальная ідэя, на якой мы гаворым, што беларуская нацыя – таленавітая нацыя. Слуцкі пояс – гэта сведчанне росквіту Беларусі і таленту нашых майстроў.
«За 300 лет ни одна мануфактура в мире не смогла повторить уникальнейшие переплетения». Как в Беларуси возродили производство слуцких поясов
О слуцких поясах рассказали в проекте СТВ «Свой путь».
Дмитрий Боярович, СТВ:
Насколько эта технология производства Слуцких поясов приближена к оригинальной? Той, которая была 300 лет назад.
Лариса Лемеза, администратор музея истории слуцких поясов РУП «Слуцкие пояса»:
Технология восстановлена полностью. То есть вы должны понимать, что за 300 лет ни одна мануфактура в мире не смогла повторить уникальнейшие переплетения мастеров XVIII века. И только благодаря той программе, которую подписал Президент, эта технология восстанавливалась на протяжении года. Специалистам нашего предприятия помогали еще специалисты Витебского государственного технологического университета. Они брали за основу образец ручной работы тех лет. И разными ухищрениями специалисты многих профессий пытались язык ткачества XVIII века перенести на язык программы XXI века оборудования. То есть специалисты белорусские создавали программы, которые полностью повторяют ручное ткачество поясов известных под названием «Слуцкий пояс XVIII века».
300 лет никто не смог повторить это ткачество не потому, что мы неспособны на это, а потому что мы утратили оборудование, на котором происходил в XVIII веке процесс.
И сегодня восстанавливать не было смысла старое оборудование (а его тогда держали в строжайшей тайне: Радзивиллы не хотели, чтобы аналогичное ткачество было ещё у кого-то, хотели завоевать местный рынок своим производством). И ни в чертежах, ни в словесных описаниях та конструкция станка, которая была доработана случчанами на Слуцкой персиарне, не дошла до современников.
И вынуждены были создавать современное оборудование. И нашли фирму в Германии. Фирма представила своё оборудование в единственном экземпляре, исполненное по государственному заказу Республики Беларусь. То есть был подписан ещё и государственный заказ на создание такого оборудования. Совместными усилиями, вместе с белорусскими технологами, инженерами, немецкие специалисты изготовили такое оборудование. И сегодня оно работает на нашем предприятии.