Рассказ про войну на беларускай мове

Сказки

Апавяданні Янкі Маўра пра Вялікаую Айчынную вайну

У апавяданні Янкі Маўра «Бярозавы конь» (1938) раскрыта казачная здольнасць дзіцячай фантазіі ператварыць бярозавы дубчык – у імклівага каня. Як на сапраўдным кані гарцуе Толя. Яму 6 гадоў.
Янка Маўр дасягае агульначалавечага асэнсавання у апавяданні «Завошта?»: людзі неарыйскага паходжання не вінаватыя ў тым, што паводле фашысцкай ідэалогіі лічацца за народ ніжэйшага гатунку. Малы Міхаська не зусім разумеў трагічнасць сітуацыі, ён верыў, што мама абараніць яго ад усіх бедаў, як гэта было і раней. Янка Маўр перадае адчуванні дзяцей: хлопчык не можа зразумець, чаму ён павінен адмовіцца ад роднага чалавека. Таму і не вытрымлівае пры арышце маці, кідаецца да яе, у выніку гіне разам з ёй у гета.
У апавяданні «Дом пры дарозе» (1945) хлопчык Васілёк разам з маці апынуўся на працоўнай катарзе ў мясцовага прускага баўэра. Старэйшыя з сям’і баўэра і малы Макс адносяцца да Васілька, як да рэчы, цацкі. Прыніжэнне і здзек панавалі пакуль не пачало набліжацца савецкае войска. Ні маці Васілька, Арына, ні настаўніца, якая таксама апынулася разам з імі, не помсцяць за здзекі і крыўды сваім гаспадарам.
Радасцю поўняцца сэрцы герояў апавядання Янкі Маўра «Шчасце». Дарослы і хлопчык 8 гадоў сустрэліся на мосце. Дарослы бачыў, што хлопчык быў радасны, але гэту радасць ён зразумеў па-свойму. Аказалася, што добры настрой хлопчыка тлумачыўся не толькі хараством і пяшчотай летняга дня, а на галаве ў яго была новая шапка. Хлопчыку вельмі хацелася, каб дарослы заўважыў тую шапку. А ён не бачыў, бо для дарослага новая рэч – справа такая звычайная. Хлопчык не вытрымаў. З крыўдай, папрокам прагучаў яго крык: «Дзядзя! Шапка!» І даросламу адразу ўсё стала зразумела, і ён паспяшаўся выправіць памылку. Эцюд заканчваецца тым, што шчаслівыя героі «разышліся кожны сваім шляхам».
Галоўны герой апавядання «Максімка» (1946) – ахвяра вайны. Янка Маўр звяртае ўвагу на тое, што грамадства павінна клапаціцца пра сірот, а найлепей гэта можа адлюстравацца ва ўсынаўленні такіх дзяцей, каб даць ім сям’ю, змяніць загінуўшых бацькоў. Максімка ўспрымае афіцэра сваім бацькам. Дарослыя не могуць знішчыць даверлівасці дзіцяці і прымаюць рашэнне аб усынаўленні.
Ірачцы з апавядання «Падарожжа вакол дома» (1947) крыху больш за 1г. Аўтар расказвае, што гэта той узрост, калі пачынаецца актыўны працэс пазнання дзецьмі навакольнага, калі да ўсяго міжволі цягнуцца дзіцячыя ручкі, хочацца ўсё паглядзець, а калі магчыма дык і пакаштаваць. Ірынка паспрабавала на смак кавалачак бялюткай шкарлупкі ад яйка. Рэч цудоўная, а на смак нічога добрага, ды яшчэ ў роце колецца. Давялося выплюнуць. Потым у ручках аказалася саломінка. Паспрабавала ёю пясок капаць, а саломінка зламалася. Потым Ірынка пераключылася на «добры каменьчык», а потым на жалезны крук. На кожным кроку – новая загадка і адкрыццё. Таму падарожжа маленькай Ірачкі вакол дома дало ёй столькі ўражанняў, колькі не кожны дарослы вынес бы з падарожжа вакол свету.
Тэма загубленага дзяцінства гучыць у апавяданні Янкі Маўра «Запіска», у ім ушаноўваецца памяць 13-гадовага беларускага піянера-героя Алёшы Патапчыка. У аснове апавядання сапраўдны факт і імя.

Источник

БЕЛАРУСКАЯ ПАЛІЧКА

Іван Мележ

Апавяданні пра вайну

У Дзяржаўным выдавецтве Беларусі выйшаў першы зборнік апавяданняў Міколы Лупсякова.

Усе апавяданні прысвечаны адной тэме — тэме вайны. Героі зборніка — людзі вайны. Адны з іх б’юць нямецкіх захопнікаў на фронце, другія змагаюцца з імі ў партызанскіх атрадах.

Лупсякоў з любоўю малюе сваіх герояў. Ён любіць зазірнуць у глыбіню чалавечай душы. Апавяданні «Да сваіх», «Першая атака» сведчаць пра тое, што малады пісьменнік мае добрыя здольнасці да псіхалагічнага аналізу.

У апавяданні «Да сваіх» Лупсякоў тонка падае стан крайняга напружання фізічных сіл чалавека. Герой апавядання — ранены салдат Ігнат, які застаўся на полі бою. Апамятаўшыся, Ігнат успамінае бой з нямецкімі танкамі. Радасць ад усведамлення, што ён жывы, ахоплівае Ігната. Гэтая вялікая радасць запаўняе Ігнатава сэрца. І ён, не думаючы пра тое, чаму нікога няма ў траншэях, паўзе да хаціны, якую заўважыў раней у лагчыне. Шлях вельмі цяжкі, бо салдат ранены ў абедзве нагі. Дапоўзшы да хаціны, прызвычаіўшыся да думкі, што ён жывы, Ігнат успамінае пра пустую траншэю, і гэта яго непакоіць. Сцэна, дзе Ігнат даведваецца пра адступленне нашай часці, намалявана вельмі ярка і каларытна. Гэта адна з лепшых мясцін ва ўсім зборніку.

Лупсякоў падрабязна сочыць за тым, як змяняюцца пачуцці ў Ігната на розных этапах гэтага неймаверна цяжкага шляху. Страціўшы на момант сілы ад страшнай навіны, што ён астаўся адзін, Ігнат не хоча згадзіцца з думкай пра смерць. Жыццё кліча яго, і ён рушыць далей да сваіх. «Пасля ён поўз, часам траціў прытомнасць, і тады перад вачыма плылі зялёныя агні. Але болю ён ужо не адчуваў. Урэшце, знясілены, ён ляжаў нерухома. Снег замятаў яго. А Ігнату здавалася, што ён дома, што поплеч з ім яго жонка і дзеці і старэнькая маці. Ён з імі нават размаўляў, але ніяк не мог зразумець, аб чым яны яму гавораць. Сон ужо змыкаў векі. Нешта халоднае пацякло за каўнер, і Ігнат на нейкі момант падумаў, што гэта, напэўна, тае снег. Ён раптам схамянуўся і зноў папоўз. »

Моцнае ўражанне робіць малюнак нечаканай сустрэчы Ігната з немцамі, якія спачатку яго не заўважылі, а пасля палічылі за мёртвага. Гэты малюнак добра перадае драматызм становішча, у якім апынуўся герой апавядання. «Але ён выразна яшчэ памятаў, што бачыў ля сябе двух немцаў. Гэта была яго смерць, і, чакаючы яе, Ігнат заплюшчыў вочы. Яму зрабілася жудасна, і ўпершыню ён па-сапраўднаму адчуў і боль і холад. Ён прытварыўся нежывым і, сцяўшы зубы, маўчаў увесь час, пакуль з яго сцягвалі валёнкі і шынель.

Ігнат дапоўз да сваіх. Ён перамагае смерць. Перамагае таму, што моцна любіць жыццё і ненавідзіць ворага. Матыў «любві да жыцця» ў апавяданні Лупсякова гучыць па-новаму, арыгінальна. У вобразе Ігната пісьменнік раскрывае адну з тыповых рыс савецкага чалавека.

Добрае веданне псіхалогіі «неабстралянага» байца выказаў Лупсякоў і ў апавяданні «Першая атака». Апавяданне пабудавана на ўспрыманні атакі двума рознымі байцамі — бывалым салдатам Сямёнам, які на фронт вяртаецца пасля трэцяга ранення, і маладым байцом Віктарам. Віктар «на перадавой першы раз». Ён ідзе ў атаку са складанымі пачуццямі: тут і страх навічка перад жорсткасцю вайны, і чалавечая цікаўнасць да баявой абстаноўкі, і, галоўнае,— жаданне быць смелым, «бачыць сябе наперадзе ўсяго батальёна». Аўтар добра перадае паводзіны маладога салдата.

«І яны пабеглі. І ўсё адбывалася вельмі проста, хутка, так што Віктару некалі было падумаць. Калі людзі, рассыпаўшыся ў ланцугі, выбеглі на ўзгорак і закрычалі «ўра», ён таксама закрычаў. Усе стралялі ў бок таполяў, страляў туды і Віктар. Яны беглі, грузлі па калена ў снег, цяжка дыхалі і з кожнай хвілінай набліжаліся да двароў. Віктар туліў галаву ў плечы, мяняў дыскі, выпускаў чаргу за чаргой. »

Вобраз Сямёна, бывалага салдата, атрымаўся менш яркім. Ён толькі намечаны, і гэта зніжае мастацкую каштоўнасць апавядання.

«Апавяданне Казіміра» — апавяданне іншага плана, чым абодва папярэднія. Тут сваю ўвагу празаік накіроўвае не на ўнутраны свет герояў, а на стварэнне вонкавага партрэта. Лупсякову ўдалося напісаць праўдзівы вобраз простага савецкага чалавека, якому прыйшлося жыць ва ўмовах нямецкай акупацыі. Абстаноўка ў апавяданні намалявана таксама праўдзіва і дакладна.

Читайте также:  Рассказ ушинского как рубашка в поле росла

Між іншых апавяданняў «Апавяданне Казіміра» вылучаецца тым, што яно мае добры, зладжаны сюжэт. На жаль, моцнай сюжэтнай асновы не адчуваецца ў апавяданнях «Першая атака» і «Прыход у атрад». Гэтыя цікавыя апавяданні нагадваюць хутчэй замалёўкі або ўрыўкі з апавяданняў, чым апавяданні.

Мікола Лупсякоў скупы ў выбары моўных сродкаў. Ён следуе запавету пісаць проста і дакладна. У гэтым напрамку малады пісьменнік вучыцца, відаць, у нашага выдатнага майстра мовы Кузьмы Чорнага.

Вось як прыгожа і маляўніча піша Лупсякоў пра набліжэнне навальніцы: «А ў тым баку ў памутнелым небе збіралася парная навальніца. Раптам у чорных завітках хмар бліснула маланка, і ахутаны змрокам далягляд дыхнуў на зямлю гарачымі вятрамі. Па сцежках і ўздоўж дарог вецер пагнаў касмылькі сіўцу, падняў слупы пылу, закруціў іх, і яны, як спалоханыя, пабеглі прэч. Раз, другі прагрымеў гром. » (Апавяданне «Каваль»).

Скупа, лаканічна піша Лупсякоў пра падзеі, пра сваіх герояў. Гэтае карыснае імкненне да сціпласці, калі аўтар праз меру захапляецца ім, часамі шкодзіць некаторым творам, бо апавяданні губляюць сваю глыбіню, ім не хапае яркіх фарбаў, яны робяцца падобнымі на канспекты апавяданняў. Вобразы ў такіх выпадках толькі намячаюцца ў контурах, не разгортваюцца, не атрымліваюць жывой выразнасці. Як прыклад можна назваць вобразы Ганны Вырвіч і Жалудовіча (з апавядання «Спатканне»).

Пры ўсім гэтым зборнік «Першая атака» робіць добрае ўражанне. Апавяданні зборніка хвалююць праўдзівасцю. Малады пісьменнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ведае і ўмела падае ваеннае жыццё. З любоўю малюе Лупсякоў сваіх герояў, простых савецкіх людзей. Гэтыя людзі сціплыя, сумленныя, у звычайных абставінах нічым не вылучаюцца. У часіну грозных выпрабаванняў яны з той жа сціпласцю здольны рабіць самыя мужныя ўчынкі. Яго героі прыйшлі ў апавяданні не з літаратуры, а з жыцця. Пісьменнік бачыў, любіў іх у жыцці і шчыра расказаў пра іх у сваіх творах.

Зборнік «Першая атака» сведчыць пра тое, што ў беларускую літаратуру ўвайшоў здольны празаік.

Источник

Ніколі не забудзем расказы беларускіх дзяцей аб днях Вялікай Айчыннай вайны пад смерцю

Название Ніколі не забудзем расказы беларускіх дзяцей аб днях Вялікай Айчыннай вайны пад смерцю
страница 1/12
Дата 09.08.2013
Размер 5.89 Mb.
Тип Документы
скачать >>>
1. /NikoliNeZabudem.doc Ніколі не забудзем расказы беларускіх дзяцей аб днях Вялікай Айчыннай вайны пад смерцю

НІКОЛІ НЕ ЗАБУДЗЕМ

Расказы беларускіх дзяцей аб днях Вялікай Айчыннай вайны

Мы жылі ў вёсцы Усохі Бягомльскага раёна. Сям’я ў нас была невялікая — шэсць душ: бацька, маці, сёстры Жэня і Ліда, брат Віця і я. Жылі мы ціха і спакойна, але немцы ўсё разбурылі. Адбылося гэта так.

У 1943 годзе немцы блакіравалі наш раён. Усе жыхары схаваліся ў балоце. Немцы на аўтамашыне прыехалі ў вёску Усохі, але там нікога не было. Яны злавілі адну жанчыну з другой вёскі, Руні, і паслалі яе сказаць, каб усе людзі выйшлі з балота і вярнуліся дадому да дзевяці гадзін вечара, а не то іх усіх паб’юць. Але людзі не паслухаліся немцаў і не пайшлі дадому з балота. Яны казалі:

— Калі пойдзем дадому, дык нас усіх пераб’юць.

А назаўтра людзі з вёскі Ганцавічы спужаліся і выйшлі з балота. Як толькі яны прыйшлі дадому, немцы загналі іх у кароўнік і запалілі яго. Каторыя ўцякалі, тых забівалі. Тады згарэла вельмі шмат людзей. Мы засталіся ў балоце.

Немцы, як толькі спалілі людзей, пайшлі ў балота шукаць астатніх. Вось немцы ціха падьпшлі да першых будак і пачалі страляць. Тут яны забілі Чабатар Палюту і яе чатырох дзяцей. Усе людзі кінуліся ўцякаць хто куды. I мы пабеглі. Немцы стралялі па нас, але не трапілі. Так мы дабеглі да рэчкі. Але рэчка ў тым месцы была шырокая і глыбокая, і пераправіцца цераз яе нельга было. Тады мы пабеглі каля берага, і тут немцы нас дагналі і пачалі страляць у нас з аўтамата. Маці і бацьку забілі, і дзве сястры забілі, а брата ранілі ў правае вока. Ён закрычаў і схапіўся рукою за вока. Скрозь пальцы цякла кроў. Я падбегла да яго і стала выціраць яму кроў хусткай. У гэты час падбег немец і выстраліў: брат упаў і тут жа памёр. А немец усё страляў і раніў мяне ў левае плячо, а другая куля трапіла ў правую руку, але касці не закранула. Трэцяя куля зачапіла спіну. Мне зрабілася горача, і я павалілася, а немец пайшоў — ён думаў, што я мёртвая. Гэта было рана, гадзін у дзесяць.

Увесь дзень я праляжала разам са сваімі роднымі. А пад вечар адна цётка, Волька, з вёскі Смалярова, лёгка раненая, устала і ўбачыла мяне. Яна памагла мне падняцца, і мы пайшлі. У адным месцы мы перабраліся праз раку ўброд. На тым беразе мы сустрэлі дзеда Янулю, які завёў нас да сваёй сям’і. Яны мне давалі есці, але я нічога не ела чатыры дні, толькі піла ваду. Потым яйка з’ела. Тут мяне знайшла дачка майго дзядзькі Алісея Алай, Маруся.

Але доўга ляжаць не давялося. Немцы бамбілі, стралялі, і нам зноў прыйшлося ўцякаць у балота. Я зусім аслабела, і мяне панеслі. Зрабілі насілкі на палках, разаслалі посцілку і так неслі. Мяне неслі два мужчыны, дзядзька і Герасімовіч Іван, а дзве дзядзькавы дачкі, Маруся і Ніна, неслі сына настаўніка, Геню. 3 мяне цэлы дзень цякла кроў. Потым Маруся перавязала мне раны. А мае родныя ляжалі ў балоце.

Калі немцы выехалі з вёскі, людзі сталі выходзіць з балота. Дзядзька папрасіў людзей, яны выкапалі яму на востраве і пахавалі маіх родных. Я не магла хадзіць і не бачыла, як іх хавалі.

У маёй мамы былі дзве сястры, якія жылі ад нас за дзесяць кіламетраў. Яны пачулі, што нашых родных немцы забілі, што я засталася адна, і прыехалі да мяне. Адна з іх, цётка Прузына, узяла мяне да сябе. Доктара нідзе не было, і цётка лячыла мяне сваімі лякарствамі. Я хварэла доўга, але цётка мяне вылечыла, і я цяпер бадзёрая, вясёлая і валодаю абедзвюма рукамі.

Бягомльскі раён, Мсціжскі сельсавет, в. Рэм.

Люты 1943 года. Стаяла ціхая і ясная ноч. Звечара чуліся далёкія стрэлы гармат і разрывы снарадаў. Гэта страляла наша артылерыя.

Ноччу я прачнуўся ад нейкага шуму. У хаце ўсе былі ўстрывожаны. Я выскачыў на двор, але немец вярнуў мяне назад. Я здагадаўся, што здарылася нешта нядобрае. Ля кожнай хаты стаяў нямецкі патруль і нікога не выпускаў на двор.

Калі зусім развіднела, немцы падагналі машыны і пачалі грузіць на іх людзей. Браць з сабою нічога не дазвалялі. У адну з машын загналі і нашу сям’ю. 3 намі было двое малых дзяцей старэйшай сястры Каці. Яна была хворая на тыф і знаходзілася ў асобнай хаце, куды немцы сабралі ўсіх тыфозных. Даведаўшыся, што людзей вывозяць, яна кінулася шукаць нас. Збегала дадому, але там нікога не знайшла. Мы ўжо былі за вёскай. Машыны якраз чагосьці спыніліся. Сястра ўбачыла і пабегла да нас. Загудзеў матор, грузавік гатовы быў вось-вось крануцца. Але ўсё-такі яна паспела дабегчы. Мы дапамаглі ёй узлезці на машыну. Сястра збялела і страціла прытомнасць.

— Каця! — закрычаў я, але яна не адказвала. Апусціўшы галовы, мы моўчкі стаялі над ёй. «Як выратаваць сястру?» — думаў я. Але дапамагчы нельга. Вады ніхто не меў, а ўзяць на хаду снегу немагчыма.

На суседняй чыгуначнай станцыі грузавікі спыніліся. Я саскочыў з машыны, набраў у банку снегу, растапіў яго і даў сястры вады. Яна апрытомнела.

Нас згрузілі ў якісьці хлеў. У ім мы прасядзелі два дні. На другі дзень ноччу падышоў эшалон, і нам загадалі садзіцца ў вагоны.

Двор, дзе мы знаходзіліся, быў абгароджаны калючым дротам. Паабапал вузкіх варот стаялі нямецкія жандары з бляхамі на грудзях. Яны прапускалі па адным чалавеку. Выносіць нічога не дазвалялі. Калі ў каго быў за плячыма клуначак, яго адразалі. У матак забіралі з рук грудных дзяцей і кідалі проста ў снег.

Нарэшце мы сяк-так пагрузіліся. У вагон загналі столькі людзей, што нават стаць не было дзе. Дзверы наглуха забілі і ноччу нас павезлі невядома куды. Усе паціху гаварылі, што мы едзем на верную смерць.

У вагоне стаяла невыносная духата. Людзей мучыла смага, а вады не было. Асабліва цяжка прыходзілася дзецям. У нашым вагоне некалькі мальшоў не вытрымалі і памерлі, мусіць, яны задыхнуліся ад цяжкага паветра. Калі цярпець стала немагчыма, мужчыны праламалі ў сцяне невялікую адтуліну. Усе былі рады, што цяпер можна падыхаць свежым паветрам.

I вось эшалон стаў. Людзі хацелі выскачыць з вагона, каб набраць вады ці снегу. Нямецкі канваір так грозна крыкнуў, што ніхто не адважыўся гэта зрабіць. Потым нас зноў павезлі. Цягнік ішоў надта марудна, тузаўся то ўперад, то назад, часта спыняўся. На адной станцыі немцы дазволілі набраць вады. Канчаўся люты, снег раставаў і ўтвараліся лужыны. Вада ў іх была мутная і нясмачная. Але людзі рады былі і такой.

— Хоць горла прамочым,— казалі яны.

Праз некалькі хвілін пачуўся свісток, і нас загналі ў вагоны. Зноў забілі дзверы і павезлі далей.

Цягнік спыніўся ля якогасьці балота. Людзей выгрузілі з вагонаў і пагналі ўперад. Па ўсім відаць было, што тут раней былі такія ж няшчасныя, як і мы. Паабапал дарогі валяліся розныя рэчы, чалавечыя трупы.

Ад голаду і смагі людзі так аслабелі, што ледзь рухаліся. Калі хто знясільваў і не мог ісці, таго нямецкія канваіры цкавалі сабакамі.

Прыгналі нас у спаленую вёску. Яна навокал была абнесена калючым дротам. Па краях стаялі вышкі. На іх знаходзіліся нямецкія вартавыя, якія пільна сачылі, каб ніхто не ўцёк. Размясціліся на снезе, будынкаў ніякіх не было. Зварыць страву таксама не было дзе. Людзі курчыліся ад холаду, вохкалі і плакалі.

Сястру Кацю мучыў тыф. Яна кідалася, станала. Маці пайшла шукаць больш зацішнае месца. Каля аднаго хлява яна знайшла кучу гною. Мы хутчэй узяліся раскопваць яго. На дне ён быў цёплы, і з яго ішла пара. Разаслалі коўдру, палажылі сястру і яе двое маленькіх дзетак і прыкрылі зверху лахманом.

Тры дні пратрымалі нас пад адкрытым небам. На чацвёрты дзень зноў загадалі збірацца. Пехатой пагналі далей. У дарозе прыйшлося наглядаць шмат жудасных малюнкаў. Вось ідзе маладая жанчына з дзіцем, а побач з ёю бабуля. Немцы дзіця перадалі бабулі, а матку забралі. Другая маці не хацела аддаць дзіця, яго тут жа забілі. Былі і такія выпадкі. Калі жанчына знясільвалася і садзілася адпачыць, то пракляты фрыц забіваў яе, а дзіця кідаў на абочыну дарогі ў снег. Мы раз бачылі, як вароны дзяўблі вочы ў такога, яшчэ жывога дзіцяці.

Я змарыўся і ледзь ішоў. Даволі было трохі адстаць, як канваір цкаваў сабакам. Сабака рваў на мне вопратку і кусаў за ногі. Акрамя таго, мяне некалькі разоў білі палкамі. Я думаў, што выб’юся з сілы, упаду і тады мяне скінуць з дарогі на страшную смерць. Але я ўсё-такі дацёгся да астаноўкі.

Нас загналі ў балота, за калючую агарожу. Тут было таксама, як і на першым месцы: валяліся розныя рэчы і забітыя людзі. Прабылі мы тут нядоўга. Адсюль нас павезлі далей на машынах. Нідзе не відаць было ні жыхароў, ні вёсак.

Нам загадалі злазіць. Каця ўжо зусім не магла ісці. У яе быў вялікі жар. Яна гаварыла абы-што. Разам з другімі хворымі немцы пакінулі яе з дзецьмі, а нас пагналі далей пешшу.

Дваццаць пяць кіламетраў брылі мы галодныя і халодныя. Многія падалі і не ўставалі. Ноччу прыгналі ў лес. Мы паселі на зямлю.

— Мы-то прыйшлі, а што сталася з Кацяй? — казала мама плачучы. Мы маўчалі — усім было шкада сястру.

Ноччу нехта падабраў і прывёз у лагер Кацю з дзеткамі. Мы вельмі ўзрадаваліся, калі ўбачылі яе. Яна ледзь трымалася на нагах — хвароба яе была ў разгары. Збудавалі маленькі буданчык і палажылі ў ім сястру з дзецьмі. Самі ляглі каля будана. Мы так стаміліся, што, нягледзячы на холад, хутка заснулі.

Раніцой я прачнуўся і не мог узняцца: нас прысыпаў снег. Сяк-так выбраўся. Вылезлі і астатнія.

— Збегай, сынок, пашукай сухога галля. Распалім агонь і пагрэемся,— сказала мама.

Я пусціўся ў пошукі. Іду і бачу — там ляжаць двое адубянелых людзей, там чацвёра. Як ляглі адпачыць, так і не падняліся. Шмат людзей замерзла ў гэтую сцюдзёную ноч.

Але пагрэцца нам не давялося. Немцы не дазволілі распальваць вогнішчы. Адну цётку, якая расклала агеньчык, немец закалоў штыком. Па другіх «самавольшчыках» стралялі з аўтаматаў. У многіх не было цёплай вопраткі, стаптаўся абутак. У іх адмярзалі рукі, ногі, вушы.

Пацягнуліся дні цяжкай няволі. Нечуваныя пакуты і здзекі прыйшлося перажыць нам.

Іншы раз немцы строілі нас у шарэнгу і праз агарожу кідалі хлеб. Людзі хапалі яго. Каму ўдавалася, у таго стралялі. Часта рабілі і так. Калі людзі ўлягуцца спаць, немцы наставяць мін, а на міны накладуць хлеба. Як толькі хто падыходзіў да хлеба і хацеў узяць, міна ўзрывалася, і чалавек узлятаў угору.

Людзі мерлі як мухі. Іх выкідвалі ў канавы ці ямы.

Аднойчы пад вечар немцы забегалі каля дротавай загарадкі. У іх быў спалоханы выгляд. Потым па лагеры прайшлі нямецкія сувязісты, якія зматвалі кабель. Па ўсім відаць было, што яны збіраюцца адступаць.

Ноччу мы заснулі, а ўранні глядзім — нідзе ніводнага немца. Усе адразу кінуліся на другі бок набраць дроў. Але дарога была замініравана. Некалькі чалавек узарвалася на мінах.

У поўдзень у лагер прыйшлі пяць нашых разведчыкаў. Колькі было радасці, калі мы ўбачылі сваіх воінаў-вызваліцеляў! Людзі абдымалі іх і цалавалі.

Разведчыкі агледзелі агарожу і сказалі: нікому не выходзіць, таму што ўсё наўкола замініравана.

Праз некаторы час прыйшоў узвод мінёраў і размініраваў дарогі і лагер. Мінёры сказалі таксама, што павінны прыйсці машыны. Але людзі не чакалі машын і разыходзіліся хто куды. Кожнаму хацелася хутчэй дабрацца да сваіх. Тыя, што не маглі ісці, засталіся. Такіх набралася вельмі шмат. У азарыцкім лагеры смерці знаходзілася некалькі дзесяткаў тысяч чалавек.

Тых, хто застаўся, размеркавалі па вёсках. Нам выдалі ваенны паёк: сухары, кансервы, цукар, тлушчы. Праз некалькі дзён адправілі па сваіх раёнах, і мы зноў вярнуліся дадому — толькі не ўсе.

МІША ДЗЯТЛАЎ (1930 г.)

Вёска Змяёўка, Гомельская вобласць.

Наша вёска Ягадка стаяла каля самага лесу. Як наступалі немцы, дык пасля баёў там заставалася шмат зброі. Я і надумаўся збіраць яе для партызанаў. Але аднаму рабіць гэта было страшнавата. Аб сваім намеры я расказаў суседскаму хлопчыку Марату Добушу, які сябраваў са мною.

Потым мы зноў падаліся ў пошукі. У адным месцы знайшлі станковы кулямёт, каля якога ляжаў забіты чалавек, уткнуўшыся тварам у зямлю. Ля правага вуха яго чарнелася маленькая дзірачка. Кроў, якая цякла з раны, паспела засохнуць. Вакол кулямёта валяліся адны гільзы. Відаць, кулямётчык да апошняга патрона вёў агонь і як герой загінуў у барацьбе з немцамі. Мы наказалі дзеду Сідаровічу Пракопу. Той употай зрабіў труну і прынёс яе ў лес. Мы дапамаглі яму выкапаць магілу і пахаваць героя-кулямётчыка. Дакументаў пры ім ніякіх не было, і мы не даведаліся, якое яго прозвішча і адкуль ён родам.

Кулямёт мы прыцягнулі ў вёску і схавалі каля нашай хаты ў старым склепе. Потым знайшлі яшчэ ручны кулямёт, тол, бікфордаў шнур. Усё гэта занеслі туды ж. Хутка наш склеп ператварыўся ў склад зброі.

У вёску пачалі прыязджаць партызаны. Яны цішком дапытваліся, у каго ёсць зброя.

ГІадпільнаваўшы, калі Левановічы пайшлі на поле, мы кінуліся ў разведку. Мы кружыліся каля хаты з такім выглядам, нібы што згубілі і цяпер шукаем. Пасля доўгіх пошукаў мы заўважылі, што ў адным месцы на прызбе зямля была нібы крыху свяжэйшая. Я ўзяў кавалак тоўстага дроту і пачаў ім торкаць. Хутка ён застукаў аб нешта цвёрдае. Гэта была скрынка.

Вярнуліся мы дадому радасныя і пачалі чакаць вечара. Як толькі сцямнела, я і Марат падкраліся да Левановічавай хаты, асцярожна адкапалі скрынку і прынеслі да нас. Праз дзень прыехалі партызаны і забралі яе. У гэты прыезд мы аддалі ім і кулямёты. Партызаны ад душы падзякавалі нам за дапамогу.

Праз некаторы час немцы зрабілі налёт на вёску. Яны схапілі нашых бацькоў. Мы зразумелі, што немцы даведаліся аб нашай сувязі з партызанамі. Я і мой брат Толя паспелі ўцячы. Прыбеглі ў лес, які быў зараз жа за агародамі. Ва ўмоўленым месцы нас ужо чакаў Марат. Адсопшыся крыху, мы сталі наглядаць, што робіцца ў вёсцы. Мы бачылі, як забіралі нашых бацькоў і павялі ў падвал лесапільнага завода. Мы знаходзіліся недалёка ад іх і не маглі нічым дапамагчы. Ад гэтага было вельмі крыўдна і балюча, і мы заплакалі. Бацькі, вядома, нічога не выдалі нямецкім катам. Пазней мы даведаліся, што нашых бацькоў і многіх жыхароў вёскі расстралялі.

I вось я, Толя і Марат сталі круглыя сіроты. Вяртацца ў вёску было небяспечна — нас таксама маглі схапіць і расстраляць. У нас была адна дарога — у партызаны. I мы ўсе трое падаліся ў атрад Беражнёва.

ШУРА НЯМІРКА (1932 г.)

Мы жылі ў вёсцы Раўнаполле, каля Рудзенска. Канец нашай вёскі ўпіраецца ў самую чыгунку. Мы заўсёды любілі гуляць на чыгунцы. Прыйшлі немцы і забаранілі нам хадзіць па ёй. А крыху пазней, калі ў раёне з’явіліся партызаны, немцы пабудавалі ўздоўж чыгункі доты і вышкі. Адна такая вышка была насупраць нашай вёскі. На ёй дзень і ноч знаходзіліся два немцы з кулямётам. 3 акна нашай хаты відаць было, як яны пільна пазіралі навакол.

Немцы часцей сталі наязджаць у вёску. Яны забіралі збожжа, вопратку, сала, курэй, дашчэнту спалілі вёскі Рыбцы разам з людзьмі, Луцішчы, Зазерку і іншыя. Немцы забілі нашых суседзяў Лук’янавых. Помню, калі я ўвайшоў у хату, яны ляжалі, распластаўшыся на падлозе. Упершыню ў жыцці бачыў я забітых людзей. Мне зрабілася страшна, і па спіне папаўзлі халодныя мурашкі.

Я хуценька выбег з хаты.

Ноччу людзі ўцяклі ў лес, да партызан. Я так сама парашыў пайсці.

На наступны дзень я зноў прыйшоў да іх. Маладзейшы стаяў каля кулямёта, а старэйшы корпаўся каля печкі. Я папрасіў закурыць. Старэйшы дастаў цыгарэту і на ламанай рускай мове сказаў, каб я прынёс яму дроў.

Я падышоў да чыгункі. Тут знайшоў кавалак дроту і зрабіў з яго кручок. Назбіраўшы дроў, стаў паднімацца на вышку. На адным слупе я заўважыў шчыліну, хутка ўткнуў у яе кручок і замацаваў так, каб ён не вываліўся. Затым я ўзнёс дровы і кінуў іх каля печкі. Немцы ўзрадаваліся і далі цыгарэту. Закурыўшы, я пачаў спускацца. Сэрца маё моцна калацілася, але я стараўся трымаць сябе ў руках. Параўняўшыся з кручком, я хуценька падвесіў тол і нямецкай цыгарэтай падпаліў шнур. Уніз спускаўся хутка, бо баяўся, каб тол не ўзарваўся раней, чым я паспею сысці з вышкі.

ВІЦЯ ПІСКУН (1931 г.)

Вёска Раўнаполле, Рудзенскі раён.

У пачатку вайны мы выехалі з Мінска і пасяліліся ў пасёлку Выжары Смілавіцкага сельсавета Рудзенская раёна. Тут жылі многія партызанскія сем’і.

У навакольных лясах дзейнічаў партызанскі атрад Зельнікава. Мая мама трымала з ім сувязь, ёй давалі лістоўкі, а я са сваімі сяброўкамі разносіла іх па вёсках.

Мяне прывезлі ў Смілавічы і пасадзілі ў пакой, у якім сядзела мама. Я вельмі ўзрадавалася, што ўбачыла яе. 3 ёй мне было зусім не страшна.

Хутка сцямнела, і мы ляглі на нары. Але не спалася. Мама абняла мяне за шыю і доўга навучала, як я павінна трымацца і што гаварыць на допыце. «Адказвай на такія пытанні,— гаварыла яна,— на якія можна. Што ж датычыцца партызан, дык ты нічога не чула і не бачыла. Калі будуць біць, не плач і маўчы. Пакажы, што ты не з плаксівых». Я сказала, каб мама не турбавалася: я хоць і малая, але ведаю, што да чаго.

— Наш рускі чалавек, а дапамагае немцам. Якая ганьба! Як агідна на яго глядзець. Цяпер нам не мінуць шыбеніцы, абавязкова выдасць нас.

Надзеі на вызваленне не было. Мы сталі чакаць свайго канца. Мама часта паўтарала: “Хутчэй бы скончылася ўсё гэта”.

Калі ўсё сціхла, я зноў глянула ў шчыліну. Хлапец, сабраўшы апошнія сілы, прыўзняўся на руках і сказаў так гучна, каб, відаць, яго пачулі другія зняволеныя ў суседніх камерах: «Бывайце, таварышы, я паміраю за Радзіму! Адпомсціце за мяне. »

Канваіры падхапілі яго, выцягнулі на двор і кінулі ў канаву, якая была за баракам.

Я не магла глядзець, а толькі чула стогны бабулі. Калі яна была мёртвая, яе выкінулі ў канаву, дзе ляжаў невядомы хлапец.

Вярнуўшыся ў атрад, мы пайшлі да камандзіра. Мама пра ўсё расказала яму і на чым свет стаіць пачала лаяць здрадніка Сазонава. Камандзір атрада перапыніў яе і сказаў:

— Чаму дарэмна? — абурылася мама.

— Ваша шчасце, што там быў Сазонаў.

— Што вы гаворыце? — здзівілася мама.

Камандзір спакойна растлумачыў:

— Сазонаў – не здраднік. Ён падпольшчык. І гэта ён дапамог вам вызваліцца.

Мы засталіся ў атрадзе. Праз некалькі дзён пачулі, што немцы расстралялі падпольшчыка Сазонава. Мама і я вельмі шкадавалі яго.

Источник

Читайте также:  Рассказы о нижнем новгороде для детей
Познавательное и интересное