Казка. Прыгоды Iвонкі ў восеньскім лесе
Ирина Беларусова
Казка. Прыгоды Iвонкі ў восеньскім лесе
Добры восеньскі вечар мае маленькія сябры! Дзень стаў кароткі, за акенцам ужо сцямнела, у небе месяц-ліхтарык і зорачкі свецяць. Дзеткі стаміліся за дзень і пара ім адпачыць. Заплюшчвайце вочкі і слухайце новую казку пра гарэзу Івонку і яе сяброў.
У весачку, дзе жыве Iвонка з матулей, татам, Антоськай і Савоськай прыйшла восень. Лісце на дрэвах стала разнакаляровым, у паветры лятаюць павуцінкі, зямельку пакрыў залаты дыван. Такая прыгажосць навокал!
Захацела наша Івонка ў лес за грыбамі схадзіць. Узяла кошык, паклала ў яго яблыкі, хлеба, бутэлечку малака і канешне не забыла пра Антоську і Савоську. Па дарозе дзяўчынка напявала песенькі, смяялася, нешта расказвала сябрам і за размовамі непрыкметна дабраліся да лесу. У восеньскім лесе было ціха. Не чутно зязюлі, бо паляцелі яны ў цеплыя краіны. Калі-нікалі гэту цішыню зрушаў стук дзятла, ці спеў сініцы. Наперадзе паказалася сонечная палянка, спадарожнікі прыпыніліся на ей. Івонка разаслала хустачку, паклала на яе сваю ежу і пачала шукаць грыбы. У траве пад елачкай хаваліся тоўсценькія баравікі, а зусім побач красуні лісічкі, быццам маленькія дзеткі, таўкліся пад бярозкамі ў шакаладных капялюшах абабачкі. Але хіба можна схавацца ад зоркіх вачэй нашай гарэзы? Не. І вось ужо поўны кошык, прыстала Івонка і вырашыла трошкі адпачыць і падсілкавацца.
Зірнула на хустачку з ежай, але што ж гэта? Дзе яблыкі? Можа Антоська з Савоськам з′елі? Не, яны не маглі так зрабіць. Пачала азірацца дзяўчынка па баках, і ўбачыла яблык, які рухаўся. Здзівілася гарэза. У яблык няма ног! Яна хуценька падбегла і засмяялася. На яе паглядаў спужанымі вочкамі вожык, на калючках якога быў яблык.
— Вось хто частаваўся яблыкамі!
Калі ласка! Не шкада. У нас есць хлеб і малако, а яблык дома шмат-весела сказала Івонка.
Вожык папоўз далей, а сябры падсілкаваўшысь, у добрым настроі, з поўным кошыкам грыбоў пайшлі дамоў.
Вось такая казка пра дзяўчынку Івонку і яе сяброў, якія гулялі па восеньскім лесе. ДАБРАНАЧ мае маленькія сябры, салодкіх вам сноў!
Баю-баю, Люлі-люлі,
Малышы ўжо паснулі.
І сабачкі і каты
Павярнулісь на бачкі,
Дрэвы золатам блішчаць,
У небе зорачкі гараць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Малышы ўжо паснулі.
Будуць ноч салодка спаць,
Сны шчаслівыя прысняць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Баю-баю, Люлі-люлі.
Рассказы на беларускай мове пра восень
Восень абсыпала дрэвы
Жоўтым прыгожым лістком,
Восень сабрала пасевы
3 поля пагодным дзяньком,
Збожжа ў гумно накладала,
Бульбу ссыпала ў мяхі,
У косы цыбулю сплятала,
Вешала іх ля страхі.
Лушчыла ў торбы сланечнік,
Мак, і хвасолю, і боб.
Восень у клопаце вечным,
Хай дапаможа ёй Бог!
Над балотам, над лугам, над полем,
над прасторам радзімай зямлі,
дзе пад воблакі мкнуцца таполі,
вострым клінам плылі жураўлі.
I пачуліся ў песні кароткай
шкадаванне і смутак такі,
расставаліся на вякі.
I калі непрыкметна расталі
ў вышыні, над смугою палёў,
мне таполі нагадваць сталі
пер’е шэрае жураўлёў.
Ці прытуліцца вецер да весніц,
ці вяршаліны дрэў гайдане —
чую зноў развітальную песню,
адгукаецца смутак ва мне.
Лістапад
Станіслаў Шушкевіч
Адпачыць пайшло за хмары,
І паўзе павольна восень
І ад холаду рабіна
Чырванее, нізка гнецца,
Паляцелі гусі клінам,
Каб ў выраі пагрэцца.
Сыплюць лісцікі бярозы,
Стала ветрана і суха, —
Недалёка ўжо марозы,
Люты вецер, завіруха.
[1] Знябыцца — размоўнае слова Змарыцца, змучыцца.
[2] Папар — поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых.
Гусі клічуць у вырай
Гусі клічуць у вырай,
I туманы на беразе,
Нізка вербы старыя
Нахіліліся ў верасні.
Дзе ты, лета, з уцехамі,
Ягад кошыкі поўныя.
Загарэўся пад стрэхамі
Клён, шугаючы полымем.
Гульні ўспомніш у верасні
Ты гадзінаю вольнаю.
Клічуць, клічуць наперадзе
Дні цікавыя школьныя.
Чаму птушкі адлятаюць
(урывак з апавядання «Пералётныя птушкі»)
Тыя птушкі, якія мусяць жыць вясну і лета ў адным краі, а восень або толькі часць восені і зіму ў другім краі, называюцца пералётнымі.
Птушкі на халодны час пералятаюць у цёплы край, бо яны ўсе жывяцца рабакамі, кузюркамі, жучкамі і т. п., а ўсе гэтыя страшэнныя ворагі нашых дрэў і раслін на зіму гінуць, дык птушкам не было б чым жывіцца.
Каб мог здарыцца такі год, што птушкам дзеля якой прычыны нельга было б вярнуцца да нас, якім жа страшным, глухім і спустошаным праз гэта стаўся б наш край: замест мілага шчэбету, замест песняў звонкіх, толькі голыя веткі і галіны шапацелі б, замест багатых рознакалёрных ніў — поле ляжала б, як чорны папар і т. д., бо ўсё багацце нашага краю зніштожылі б, аб’елі б жукі, рабакі, мошкі.
Баравікі ў хусцінках
Звечара падрыхтаваліся мы са Стасікам да паходу ў лес: паклалі ў кошыкі хлеб і сала, па пары сакаўных яблыкаў, нажы.
Прачынаемся, а на дварэ зіма — уначы выпаў снег. Ад такой навіны я нават нос павесіў. А Стасік і кажа:
— Снег — не пажар. Грыбоў не набяром, дык хоць лесам палюбуемся, пагалёкаем там, у цішыні.
Гэта Стасікава «пагалёкаем» падахвоціла мяне ўзяць кошык і пайсці ў лес.
Зямля, дрэвы і кусты, пні, мурашнікі — усё было пакрыта бялюткім снегам. Асенні лес стаяў задуменны, маўклівы. Ні птушыных галасоў у ім не было чуваць, ні саміх птушак мы нідзе не ўбачылі. Цішыня і спакой.
Стасік, як той заяц, бесклапотна гойсаў паміж дрэў. А я хадзіў паволі, прыглядаўся да зямлі.
I вось цуд! Гляджу, баравік пад елачкай стаіць.
— Стасік, — крычу, — баравіка знайшоў!
— Які прыгажун! — заскакаў Стасік вакол елачкі. — У белай хусцінцы стаіць!
Сапраўды, баравік, здавалася, накінуў на сябе абнову — хусцінку са снегу.
Гэта было так незвычайна, што мы са Стасікам нават не сталі чапаць баравіка. Толькі пазней, знайшоўшы яшчэ з паўдзесятка грыбоў, вярнуліся і забралі яго, прыгажуна.
Цудаў у лесе было шмат. I ярка-чырвоныя ягады шып-шыны на белых кустах. I малінавыя завушнічкі брызгліны. I зялёныя венічкі чарнічніку. I лісіныя ды заечыя сляды на снезе. А Стасік выпараў нават даўганосага камара, які схаваўся ад голаду пад грыбам-нарастам на старой асіне.
Мы ўдосталь налюбаваліся заснежаным лесам дый такія-сякія дарункі прынеслі дамоў. Чырвоным жарам гарэлі ў кошыках буйныя гронкі каліны, зелянела лісце малінніку, залаціліся яловыя шышкі. I, вядома ж, радавалі вока крамяныя баравікі. Снег растаў, і яны ўжо ляжалі ў нашых кошыках без хусцінак.
Скарбонка восень
Бабіна лета
Бела-бела ў полі чыстым.
Над зямлёю паднялося
Многа нітак серабрыстых,
Што напрала сёння восень.
Бабіна, як кажуць, лета
Так іскрыцца сівізною,
Светлым сонейкам сагрэта,
Плыве-кружыць над зямлёю.
Неўзабаве шоўку ніці
Восень зноўку згорне ў жмені,
Будзе для зімы-сястрыцы
Ткаць прыгожае адзенне.
В. Швед
Багаж восені
— Восень едзе. Свята ў нас.
Адчыняйце дзверы.
Раскажу я вам сама.
Вельмі доўгая зіма —
Шмат патрэбна харчу.
Я прывезла вам мукі.
Будуць булкі, праснакі,
Што яшчэ ёсць, пакажы?
Ёсць капуста, агуркі,
Бульба, морква, буракі.
Што яшчэ, спытаць дазволь?
В о с е н ь:
Гарбузы, часнок, фасоль,
Многа бобу і гароху
I сяго-таго патроху.
Шчыры дзякуй наш прымі,
Восень-працаўніца.
Мы павінны да зямлі
Табе пакланіцца.
Ты — багатая. I мы
Блаславім прыход зімы.
Лепей вы мяне, сябры,
Песнямі пацешце
I усе мае дары
З апетытам ешце.
Н. Галіноўская
Скарбонка восень 
На зямлі ― скарбонка восень.
У яе выгодаў восем.
Назапасіла грыбоў
Для вавёрак і яжоў.
***
Адыходзіць лета,
Фарбамі адзета.
***
Адбуялі краскі лета
Толькі успамін пра гэта.
І рамонкі, і ўюнкі
Помняць летнія дзянькі.
***
Зніклі з поля капы жыта.
Поле восенню спавіта.
Сена звезена з лугоў,
Конь у стойла стаць гатоў.
***
Зжатае жыта
Бусламі абжыта.
***
Шчодра восень.
За стол просім!
***
Мышы восеньскай парой
На палях вядуць разбой.
***
Восень дорыць пазалоту
І у ясны дзень, і ў слоту.
***
Мяне ўвосень моцна вабіць
Наліўны духмяны яблык.
***
Вельмі хутка, неўпрыкметку
Пралятаюць дні улетку.
Калі ўвосень шэра, брудна,
Крочаць цяжка і марудна.
***
Між бяроз, арабінаў і сосен
Прайшла чарадзейкаю восень.
***
Як сабрана ажына,
Хутка спее збажына.
***
Спі зімою без журбы,
Калі ўвосень ёсць грыбы.
***
Не змяшчаюцца ў тазы
Гадаванцы ― гарбузы.
Л. Сівурава
Восень
Восень падарыла
Людзям парасоны,
Лес пазалаціла
Фарбаю чырвонай.
Л. Дайнека
Залатая восень 
Залатая восень ходзіць па гаях,
Золатам прыбрала кроны на дубах.
Пажаўцела лісце трапяткіх асін,
Чырванню палаюць гронкі арабін.
Полымем барвовым разгарэўся клён,
За раку на сосны паглядае ён.
Вельмі ён зайздросціць, бо зялёны ўбор
Нават і зімою не мяняе бор.
А. Дзеружынскі
Едзе восень
Лісце сыпле ў ногі —
Сядзе ў санкі скора
В. Рабкевіч
Восень, восень залатая 
Восень, восень залатая
Сее радасць на зямлі,
Хмарка ў сінім небе тае,
Мкнуць у вырай жураўлі.
Ніткай срэбнай павуцінне
Ў косах сонейка блішчыць.
Што за цуднае зіхценне!
Што за ціш вакол стаіць!
Я іду лясною сцежкай,
Як па мяккім дыване.
Восень з ветлівай усмешкай
На спатканне выйшла мне.
Ярка, хораша прыбрала
Ўсюды дрэвы і кусты
I зямлю памалявала
Ў колер жоўта-залаты.
С. Новік-Пяюн
Лістапад 
З буйных ліп і бяроз
Ўвысь галінкі глядзяць
А як прыйдзе вясна —
Я. Купала
Восень 
Ляціць аб ім слава
На ўвесь родны край.
Я. Журба
Колеры восені
В. Шымук
У лесе 
Мохам, ядлоўцам і смолкай
пахне ад цёплай зямлі,
колюць зялёныя голкі,
лётаюць важна чмялі.
Колькі б вы казак ні чулі,
колькі б ні зналі забаў —
лепшыя казкі і гульні —
у лесе, між елак і траў.
В. Вярба
Восень 
О хараство асенніх дзён празрыстых,
Бязгутарнасць прыроды і спакой.
Урачыста полем з пушчаў залацістых
Прыйшла туга і пала над вадой.
А там застыла яснасць даляў чыстых
Над цёмнай рунню й чорнай цаліной,
І холад лёгкі ў косах прамяністых
Разліла сонца хваляй нежывой.
Наўкол сляды павольнага канання
І веліч нетутэйшага маўчання.
Прымаю корна сон зямлі азурны.
І летуціцца сцішанай душы
Такі ж спакой, халодны і бязбурны,
І адцвітанне яснае ў цішы.
У. Жылка
Верасень 
І туманныя слівы, і яблыкі — вось яны —
На саломе ляжаць у іскрынках расы,
Пахнуць мёдам і верасам сонечнай восені,
I рыпяць па дорогах цяжкія вазы.
Халадком задыміліся травы збуялыя.
З агародаў паўзуць праз платы гарбузы,
Шамаціць на іржэўніку лісце апалае,
І рыпяць па дорогах цяжкія вазы,
Аж здаецца, зямля пацяжэла за верасень,
Падабрэла, прыціхла ў асенняй красе.
Чалавек ёй з маленства да скону даверыўся, —
Пра яе і турботы, і клопаты ўсе.
I яна адарыла пладамі багатымі
Працавітыя рукі шчаслівых людзей.
Чырванеюць рабіны над новымі хатамі,
Спелы верасень з мёдам і хлебам ідзе.
С. Грахоўскі
Восень 
Пуста ў лузе. Толькі стогі
Ды шпакі каля дарогі
Цэлы дзень адно крычаць.
Грэчка зжата. Гола ў полі.
Жыта звезена даўно.
Толькі плаваюць на волі
Кучы хмар, як валакно.
Дожджык сее беспрастанку;
Вецер свішча так, як звер.
Колькі лужын каля ганку!
А гразі, гразі цяпер!
Ссохлі травы, ўсё павяла.
Слоць, плюхота, холад, цьма.
Эх, скарэй бы закрывала
Я. Колас
Залатая, асенняя раніца.
Залатая, асенняя раніца!
Хараством ты на свеце адна.
Сонца ў пушчы глыбокай купаецца
І ніяк не дастане да дна…
Мітусіцца лісцё па аселіцы,
Як дзвіна матылькоў-мітульгі.
І ўзвее яна, і пасцелецца,
Распаветрыцца на берагі.
А яны, берагі-беражыстыя,
Не стрымаюць асенні напеў.
І ліецца, віецца сукрысты ён
І разгортваецца каля дрэў.
Залатая, асенняя раніца!
З хараством, з пекнатою — бывай!
Ужо сонца за пушчу хаваецца,
Кармазынам гарыць небакрай…
У. Дубоўка (скароч.)
Восень 
Над палямі хістаўся пашчэрблены месяц.
Вецер дзьмуў, і шумеў па-над Нёманам бор.
Восень вецце сухое зграбла і на ўзлессі
Падпаліла пагрэцца начлежны касцёр.
Падпаліла касцёр, прылягла у тумане,
Ды кароткім быў гэты пад зорамі сон:
Крык трывожны птушыны збудзіў яе рана,
Па зямлі ад кастра разліваўся агонь.
Загарэліся гнёзды, і іскры пажару
Пачала яна з птушкамі, з ветрам гасіць.
Толькі полымя ўжо разлілося ў імшарах,
Па лясах і палях, па курганах брусніц.
I па сённяшні дзень восень жару не можа
Пагасіць на зямлі, ходзе з краю у край,
Заліваючы ліўнямі ў полі бярозы
I цалуючы кожны рабінавы гай.
М. Танк
Глыбела неба, зоркі халаднелі. 
Глыбела неба, зоркі халаднелі.
Ступала восень зорнай паласой.
Апошні мёд насілі пчолы ў келлі
На санцагрэве з буйных верасоў.
За жураўліным клінам павуцінка
Плыла трывожна з восеньскай вярсты.
. Яшчэ сініцам весела адцінькаць
У голлейку пажоўклыя лісты.
А там дажджы рабінай апякуцца,
I выпадзе халодная раса.
He, не мае красёнцы гэта ткуцца,
He мой — халоднай восені пасаг.
I не мае то вусны загарчылі
Салодкім мёдам позніх верасоў.
I сняцца сны ўспамінамі чужымі.
Ступала восень зорнай паласой.
А. Канапелька
Хаджу па нівах, па лугах азёрных.
Хаджу па нівах, па лугах азёрных,
Начую летуценна ў будане
I думаю, чаму мне так прасторна?
I песня прылятае да мяне.
Прыносіць мне дары свае дуброва —
То верас, то крыніцу, то грыбок.
Ўліваецца, нібы ручай, у мову
Палескі нетаропкі гаварок.
Злятае па дасвецці галубіным
То рыжы ліст, то жоўта-залаты.
Упалі задуменна на платы
Даспелыя ружовыя рабіны.
Хаджу па нівах, па лугах азёрных,
Начую летуценна ў будане.
Я думаю, чаму мне так прасторна?
I песня прылятае да мяне.
Я. Янішчыц
Лісце 
Восень прайшла пералескамі,
Па няголеным ржышчы ніў,
Глянь на зямлю залатую,
Пяшчотную, сумную, чыстую,
Нехта па ёй вандруе,
Ў паветра ўзнімаючы лісце.
Струменьчыкам тонкім лісце.
Медзь на азёрах сплывае,
Сум у небе імглістым.
Як песня, з галін злятае
У. Караткевіч
Восень 
Паннай быць залатою,
Той калінкаю кволай,
Сумнай і закаханай,
У каралі прыбранай.
І той песняй журботнай,
Развіталася з просінню
Ды скрыпучымі кроснамі.
Да наступнага году!
Да ўбораў мядзяных!
Да вяселляў жаданых!
Л. Полазава
Восень ціха прыварожвае… 
Восень ціха прыварожвае
Залатою шчымлівай парой.
Лісцяў-кветак мігценне прыгожае
Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу,
Скіне з дрэваў убранне на дол.
А пакуль сэрца радасцю поўніцца —
Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол.
У. Мароз
БЕЛАРУСКАЯ ПАЛІЧКА
Якуб Колас
Восень
«Прыйшоў Пятрок – апаў лісток; прыйшоў Ілья – апала два». Так кажуць людзі, бачачы чуць відны паварот ад лета к восені.
Луг ужо скошаны. Дзе яшчэ нядзельку таму назад калыхаліся высокія зялёныя травы, блішчалі кветкі, над каторымі з такімі вясёлымі песнямі лёталі работніцы-пчолкі, збіраючы мядок, – там цяпер пуста. Адны толькі дзябёлыя стогі, як вежы, параскідаліся па грудочках то тут, то там. Маладзенькая травіца-атава, каторая вырасла на пакошы замеж старое травы, блішчыць на сонцы, як толькі што ўзышоўшы ячмень або авёс, і сцелецца па зямлі, як павее вецер. Ёй ужо не вырасці да старое. Буслы даўно пазляталі з гнёздаў і ходзяць стадамі па лузе або кружацца высока-высока ў небе, усё роўна як радзяцца яны прад далёкай дарогай.
Жыта на полі зжата і звезена; авёс і ячмень сабраны. Толькі дзе-нідзе жаўцее чыя-небудзь палоска позняга аўса ці ячменю, ды пачарнеўшыя лапінні спелай грэчкі чакаюць серпа. Картафлянік на картофлях павяў, апусціў сухое лісце; адны толькі голыя цыбуры тырчаць, як палкі. Глуха і нудна на полі. Ужо не чутно спакойнае гаворкі ціхага ветру з каласкамі збожжа. Толькі ржышча – кароткія пянёчкі жыта, аўса, ячменю і пшаніцы – гаворыць, што тут яшчэ нядаўна красаваліся пасевы. Ужо не трапечуцца ў небе над полем жаваранкі з мілымі песнямі. Прайшла вясёлая пара лета, усё адцвіло, адкрасавала. Усюды, куды ні глянь, накладае восень свой след, сваю руку. Толькі кароўкам і авечкам больш стала прастору на зжатым полі.
А глянеш на лес! Ці той гэта лес? Як адмяніўся ты, чорны, высокі, чуць-чуць засланы сінім туманам, далёкі лес! Яшчэ так нядаўна зваў і клікаў і цягнуў к сабе ты ў гарачы летні поўдзень пад свой цень, і так ахвотне хаваў ты чалавека і жывёлу ад пякучага сонца пад густою стрэхаю зялёных сваіх лістоў. Тысячы галасоў усякіх птушак, вясёлы іх шчэбет рассыпаліся ў тваім гушчары, і ціхі спакой навяваўся на душу тваею доўгаю, густою моваю, лепетам тваіх лістоў і галін. Эх, гутарлівы лес! Люблю я цябе, люблю твой шум, халадок тваіх лістоў і твой здаровы смаляны запах. А цяпер ціха і глуха і ў лесе. Птушкі перасталі спяваць, лісце пажоўкла і патроху асыпаецца на дол.
Сонца не грэе так ярка, як, бывала, улетку. Кожны дзень яно ўсё ніжэй і ніжэй ходзіць на небе. Неба часцей і часцей засцілаецца хмарамі. Невясёла пазірае яно, засланае смутнымі хмаркамі, як зааранае поле. Туманы закрываюць ад вачэй Божы свет. Дробны дожджык сеецца, як скрозь сіта. Нудна і непрытульна выглядае ўсё ўвосень.
Міні-сачыненне пра восень для школьнікаў
Для дзяцей школьнага ўзросту не складзе працы напісаць міні-сачыненне пра восень. Малодшае пакаленне асабліва ярка ўспрымае якія адбываюцца ў прыродзе змены. Варта толькі ўбачыць усю прыгажосць навакольнага асяроддзя!
Як правільна напісаць міні-сачыненне пра восень
Вядома, для атрымання добрай адзнакі ў школе неабходна надаць час падрыхтоўцы да напісання. Міні-сачыненне пра восень варта пісаць па плане. Задачай мам і тат з’яўляецца дапамагчы дзіцяці ў чарговасці напісання думак, каб разважанне атрымалася прыгожым і пісьменным.
Такі план сачынення дапаможа дзіцяці выкласці думкі ў правільнай чарговасці. Прыгожае сачыненне пра восень на рускай мове дапаможа атрымаць хлопчыкам і дзяўчынкам добрую ацэнку і хвалу ад выкладчыка. Таму варта надаць належную ўвагу падрыхтоўцы дзіцяці да напісання такога віду працы.
Складанне пра залатую восень для самых маленькіх
Калі ў малодшых класах задаюць напісаць аповяд пра восень, варта падказаць сыну або дачцэ ідэі, з якіх можна черпнуть варыянты для напісання. За прыклад варта ўзяць такія сачыненні:
Наступіла залатая пара. Я вельмі люблю гэты час года, таму што прырода становіцца чароўнай ў гэты перыяд.
Калі я іду ў школу, адчуваю сябе героем выдатнай казкі. Пад нагамі шастаюць лісце, ствараючы адчуванне чараўніцтва. Над галавой красуюцца размаляваныя фарбамі восені лісцікі. Усе дрэвы нібы апрануліся ў святочныя ўборы і паказваюць сябе ў самым цудоўным выглядзе.
Восень прыйшла і прынесла шмат чараўніцтва. Прырода, нібы мастак, размалявалі лісце дрэў у розныя колеры. Яркія і чароўныя фарбы восені прымушаюць забыцца на ўсё.
На дрэвах лісце напрамкі, падаючы на зямлю, яны высцілаюць яе выдатным маляўнічым дываном. Восеньскі лес дорыць адчуванне спакою і лёгкасці. Плаўна кружыў над галавой лісце акунаюць у загадкавы настрой.
Я не здзіўлены, што на многіх карцінах вядомых мастакоў намаляваная восень. Бо менавіта ў гэты перыяд года прырода зменьваецца і паказвае сябе ва ўсёй красе.
Такія сачыненні ідэальна падыдуць для дзяцей малодшых класаў. Сціснутыя, але ў той жа час, што кажуць пра многае выразы дапамогуць выказаць думкі і стварыць прыгожае сачыненне.
Складанне пра восень для вучняў сярэдняй школы
Пра залатую пару можна пісаць шмат што. Вучні сярэдняй школы таксама часта атрымліваюць заданне апісаць гэтую выдатную пару. За прыклад можна ўзяць наступныя варыянты твораў:
Калі прыходзіць восень, на душы становіцца лёгка і спакойна. Прырода сваімі фарбамі, нібы чараўніца, ахутвае кожны куток нашай краіны.
У восеньскай пары шмат прыгожага. Менавіта пра гэты час года ёсць мноства вершаў. А карціны з выявай восені прыводзяць у захапленне. Не дзіўна, бо гэтая томная, унылая пара натхняе і дорыць творчыя ідэі. Шапаткія лісце пад нагамі, як жывыя, нібы шэпчуцца пра тое, наколькі ўсё змянілася вакол.
Такое сачыненне дапаможа выказаць свае эмоцыі і атрымаць добрую адзнаку за заданне.
Што дапаможа напісаць разгорнутае і напоўненае фарбамі сачыненне
Каб сачыненне было напоўненым эмоцыямі, варта выкарыстоўваць правільныя маўленчыя абароты. У аповяд пра восень варта ўключаць неардынарныя назвы кветак, у якія афарбоўвае восень ўсё вакол, і карыстацца літаратурнымі фразамі, якія дапамогуць уліць у тэкст фарбы і настрой восені.