Рассказы о зимней природе для 3 класса на белорусском

Сказки

Казка. Прыгоды Iвонкі ў восеньскім лесе

Ирина Беларусова

Казка. Прыгоды Iвонкі ў восеньскім лесе

Добры восеньскі вечар мае маленькія сябры! Дзень стаў кароткі, за акенцам ужо сцямнела, у небе месяц-ліхтарык і зорачкі свецяць. Дзеткі стаміліся за дзень і пара ім адпачыць. Заплюшчвайце вочкі і слухайце новую казку пра гарэзу Івонку і яе сяброў.
У весачку, дзе жыве Iвонка з матулей, татам, Антоськай і Савоськай прыйшла восень. Лісце на дрэвах стала разнакаляровым, у паветры лятаюць павуцінкі, зямельку пакрыў залаты дыван. Такая прыгажосць навокал!
Захацела наша Івонка ў лес за грыбамі схадзіць. Узяла кошык, паклала ў яго яблыкі, хлеба, бутэлечку малака і канешне не забыла пра Антоську і Савоську. Па дарозе дзяўчынка напявала песенькі, смяялася, нешта расказвала сябрам і за размовамі непрыкметна дабраліся да лесу. У восеньскім лесе было ціха. Не чутно зязюлі, бо паляцелі яны ў цеплыя краіны. Калі-нікалі гэту цішыню зрушаў стук дзятла, ці спеў сініцы. Наперадзе паказалася сонечная палянка, спадарожнікі прыпыніліся на ей. Івонка разаслала хустачку, паклала на яе сваю ежу і пачала шукаць грыбы. У траве пад елачкай хаваліся тоўсценькія баравікі, а зусім побач красуні лісічкі, быццам маленькія дзеткі, таўкліся пад бярозкамі ў шакаладных капялюшах абабачкі. Але хіба можна схавацца ад зоркіх вачэй нашай гарэзы? Не. І вось ужо поўны кошык, прыстала Івонка і вырашыла трошкі адпачыць і падсілкавацца.
Зірнула на хустачку з ежай, але што ж гэта? Дзе яблыкі? Можа Антоська з Савоськам з′елі? Не, яны не маглі так зрабіць. Пачала азірацца дзяўчынка па баках, і ўбачыла яблык, які рухаўся. Здзівілася гарэза. У яблык няма ног! Яна хуценька падбегла і засмяялася. На яе паглядаў спужанымі вочкамі вожык, на калючках якога быў яблык.
— Вось хто частаваўся яблыкамі!
Калі ласка! Не шкада. У нас есць хлеб і малако, а яблык дома шмат-весела сказала Івонка.
Вожык папоўз далей, а сябры падсілкаваўшысь, у добрым настроі, з поўным кошыкам грыбоў пайшлі дамоў.
Вось такая казка пра дзяўчынку Івонку і яе сяброў, якія гулялі па восеньскім лесе. ДАБРАНАЧ мае маленькія сябры, салодкіх вам сноў!

Баю-баю, Люлі-люлі,
Малышы ўжо паснулі.
І сабачкі і каты
Павярнулісь на бачкі,
Дрэвы золатам блішчаць,
У небе зорачкі гараць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Малышы ўжо паснулі.
Будуць ноч салодка спаць,
Сны шчаслівыя прысняць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Баю-баю, Люлі-люлі.

Источник

Стихи про зиму на белорусском языке для школьников

Сняжынкі
Закружыліся
Сняжынкі
Нізка-нізка
Над зямлёй.

Быццам тыя
Матылёчкі,
Весяляцца
Нездарма —
Адамкнула
Ўсе замочкі
Ў небе ім
Сама зіма.

Першыя сняжынкі
Лётаюць, сыплюцца
Зоркі-сняжынкі —
Белыя, лёгкія,
Быццам пушынкі.

Роўна так сцелюцца
Ў вёсцы і ў полі,
Круцяцца, кружацца
Ціха, паволі.

Лётаюць, сыплюцца
Снежныя зоркі…
Будзем на саначках
Ездзіць мы з горкі.

Читайте также:  Приставкина золотая рыбка основная тема рассказа

У чаканні зімы
Шэрае неба хмары гайдае
Сумную песню вецер спявае
Рэдка знянацку з-за небасхілу
Выгляне сонца пужліва
Сум і маркота,холад і дожд
Стукае сэрца тужліва
Лісьце зчарнела,травы пажоўклі
Стог адзінокі ў полі стаіць
Песні птушыныя ў лесе замоўклі
Клін запаздалы ляціць
Дзесьці знікае ў малочным тумане
Быццам ляцеў і няма
Хутка знямелую землю накрые
Белаю коўдрай зіма.

Вядзьмарка-бура.
Вядзьмарка-бура, што скавычаш?
Клубуеш разам з завірухай.
Ты нагадала сваркі звычай
Былой нявесткі са свякрухай.

Брасчыш і б’еш па шыбах голлем
То імітуеш плач, то рогат,
Віхурай хвошчаш завуголле,
Рыпіш падмёрзлаю падлогай.

Ляці, раз’юшаная, ў поле!
І там удосталь наравешся,
Ты, як і ўсе мы, любіш волю.
З двара, як з клеткі, у поле рвешся.

На ранку стомішся, прыціхнеш,
Заснеш салодкім сном у снезе.
І толькі злОманая вішня
Прытулак знойдзе свой на бэзе.

Зімовы дзень
Зімовы дзень. Скупою меркай
Жыццё адлічвае хвіліны.
Глядзіцца ў цьмянае люстэрка
Замерзлай лужы — куст шыпшыны.

А свет такі надзіва белы,
Бы чысціня адна на свеце.
Самотна дрэмле сад згалелы,
На плот паклаўшы рукі-вецце.

Іду. I ў цішы крок нямее.
Чуцён скрып снегу пад нагамі.
Цалуе рукі, твар — завея,
Чароўнай ласкай, дзівам-снамі.

Зімовая ноч
Каля зоркі зорка
Ўніз глядзіць, мігціць;
Каля горкі горка
Снегам зіхаціць.

На гасцінцы скрогат,
На прысадах інь,
Чутна воўчы рогат.
Глуш, дзе вокам кінь.

Цягнецца каняжка,
Сані – за канём;
Янка пад сярмяжкай
На санях клубком.

Сіверна, марозна,
Забірае дрож,
Пырхае трывожна,
Толькі жыў гнядош.

Неба залаціцца,
Пад санямі шум;
Многа Янцы сніцца
Ў гэту ночку дум.

Аб спакойнай вёсцы,
Аб кутку сваім,
Аб вясне, аб сонцы,
Аб жыцці другім.

Міла ў думках брэдзе,
Цешыцца праз сон,
Але ці даедзе?
Ці даедзе ён.

Зімовы настрой
Ціха-ціха снег лажыцца
На палі і на лужок.
І пяшчотны сон мне сніцца –
Ціхі, белы, як сняжок.
Завіруха завывае,
Свішча вецер за акном.
Сум трывожны набягае,
Студзіць душу халадком.
Так трашчыць мароз рыпучы,
Што на небе месяц змерз,
Але цёпла каля печы
Слухаць мне паленаў трэск.
А як сонейка засвеціць,
Заіскрыцца ўсё вакол.
Прыгажэй няма на свеце
Зімніх казачных дзянькоў.

Завіруха
Завіруха, завіруха
Закружыла над зямлёю.
Над табой і нада мною
Танец злых і добрых духаў.

Зніклі фарбы, зніклі гукі –
Уладарыць завіруха.
І са страсцю, і са скрухай
Зачаруе сваім рухам.

І адкуль ў ёй столькі сілы?
І адкуль ў ёй столькі страсці?
Не згубіцца б нам, мой мілы!
У завею не прапасці…

У віхурным карагодзе
Разлучыць нас хоча вецер,
І шукае ён нагоды…
Завіруха ў белым свеце!

Пралятаюць, пралятаюць
Над зямлёю завірухі.
Над табой і нада мною
Танец злых і добрых духаў.

Читайте также:  Рассказ о богатырях древней руси

Замяло снягамі сад
Замяло снягамі сад,-
Летнія заранкі,-
Дзе з узыходам ружы ў рад
Ткалі нам світанкі.

Кветкі ты ў далонь збяры,
Што пад снегам мерзнуць,
У іх ёсць я, твае сябры,
Ўсе абрысаў зорных.

Каханай
За што люблю
Халодную зіму?
Шукаць нядоўга
Трэба мне адказ.
Люблю за першы,
Белы, мокры сьнег,
За нейкую
Узьнёслую ўрачыстасьць.
Люблю за моцны,
Што кусае шчокі,
Мароз, які братае берагі
Дняпра старога,
Што пабачыў многа
За век свой
Нялёгкі і даўгі.
Люблю за дзень,
Марозны, сонечны,
Калі навокал
Ўся прырода зіхаціць
Такою прыгажосьцю
Непадробнаю,
Нібыта толькі раз
Гэта ў жыцьці.
Люблю зіму я
За мяцелі, завірухі,
Сумёты намятаючыя ўраз,
І за зімовы лес,
Што лапамі ялінак
Зычліва
Вітае кожны раз.
Люблю за Новы год,
За ёлку ў хаце,
Якую
Раней ставіла мне маці.
Ну, а яшчэ
Люблю зіму за тое,
Што ты на сьвет
Зьявілася зімою.

Зорка
На легкай вопратцы заснулi срэбрам кроплi
самотнага зiмовага дажджу.
а мы з табою доуга так чакалi
марозную i белую зiму.

Надвор`е ў гульню гуляе з намi,
ды i сапраўды, нам не зразумець,
чаму такiмi цемнымi начамi
не можам зоркi ў небе разглядзець.

Ты скажаш: «Хмары неба засланiлi».
Я адкажу: «Глядзi сюды, блiжэй.
Тут на зямлi, з табою побач, мiлы,
тут зоркi, што нябёсных даражэй.»

***
Маўчыць зімовая прастора.
Імкнецца з ветрам снегапад.
I снежань смуткам і дакорам
сусвету засыпае сад.

Куды ж імкнецеся, сняжыны?
Куды вы клічаце душу?
Згаліла восень скрозь галіны
і прагу летнюю маю.

Куды імкнешся лёс? Дарэмна.
Куды завеш мяне ізноў?
Цяпер я стаў нібыта дрэва
на межах выпадкаў і сноў.

***
Мерзлы месяц з-за гор васількамі
Перасыпаў азёрную сінь.
Стыне ўсё.
Ледзянымі сярпамі
Выйшла восень рабіну касіць.

Тоўпы зор снегавым пералівам
Разматалі ў палях павады.
Быццам коні з намыленай грывай
У пацемках застылі сады.

Хтосьці там, у шырокім прыволлі,
Дзе узмежкі гараць серабром,
Заспяваў пра шырокае поле,
Засвістаў ледзяным салаўём.

Эх, як рвецца душа у прасторы!
Штосьці хочацца вечна кахаць,
і дзіцячае радасці зоры
Ў ледзяных перазвонах збіраць.

Мерзлы месяц з-за гор васількамі
Перасыпаў азёрную сінь.
Стыне ўсё.
Ледзянымі сярпамі
Выйшла восень рабіну касіць.

***
Неба снегам зямлю кранае
Дзе мiж iмi мяжа – не пайму
Ў якi бок мне iсцi – не знаю
Свае думкi адкрыць каму

Ну дык што ж – шкадаваць не буду
Я забуду пра ўсё, калi
Такiм белым i чыстым цудам
Снег ад неба ляцiць да зямлi

Аб’яднаў снег зямлю i неба
Ды не здолеў з’яднаць людзей
Ад жыцця нам ўсё болей трэба
Ды не бачым, што снег iдзе

Толькi часам, узгадаўшы нешта
Адышоўшы ад мiтуснi
Пад завеi i песнi снежня
Мы дзiцячыя казкi снiм

Читайте также:  Рассказ про букву я пантелеев

Першы дзень зімы
Прыбеглі
Раніцай з хаты
У снежкі гуляць
Зайчаняты…

Сядзела варона,
Глядзела здзіўлёна:
“Малым непаседам
І снежка за цацку…”
Ёй стукнула снежка
Між крылаў знянацку…
Глядзяць малышы
На старую –
Яна ж нізашто
Не даруе.
А тая варона старая
З усмешкай на іх пазірае:
Хацела ўзлавацца,
Ды злосці няма –
Першы дзянёчак
У лесе зіма.

Першы снег.
Лупцуе вецер дрэвы мокрай пугай,
Схінае голле кволае да долу,
Брыдуць аблокі ў небе шэрым цугам
І мітусьня сняжынак… Нібы пчолы…

То першы снег над горадам балюе,
Нячутна дакранацца да шыбаў,
Як быццам бы мастак зіму малюе,
Забельваючы восеньскія хібы…

Сядзіць на правадах маркотны голуб
І людзі недзе сунуцца паволі,
А вуліца, як вены доўгі жолаб,
Удалечыні сціскаецца ад болю…

У перспектыве рысачкаю тонкай
Схаваецца за змрочным гарызонтам,
Бо час ужо загортвае старонку
Гушчэе снег і валіць белым фронтам.

Радасць
Радасць — «малінаўжэле»йны світанак зімовы!
Радасць — лімонны айс-крым на застылым безэ!
Ра дасць — і зноўку іскрыцца — шторанак найнова —
белы абрус у сцяжочках — сцяжын бірузе.

Радасць — рука у руцэ і абапал — нікога.
Толькі сінічкі «рабінавы штрудзель» клююць.
Радасць — такая, што цягне звярнуцца да Бога —
шэптам падзякваць і выдыхнуць: «Шчасцейка, будзь!»

Радасць — гулянне у снежкі да стану «марожкі».
Радасць — вясёлы (удрызг?) снегавік ва двары.
Радасць — катанне з гары. Дастаткова і дошкі,
каб над зямлёй зазвінеў буйнай радасці крык.

Радасць — каралавых дрэў песнапенні-харалы.
крокаў рыпенне — тваім гучна ўтораць мае.
Бач, як узімку зямелька красой узыграла?!

Сенажаці і полі аснежаны,
Рэкі высланы гладкім памостам.
Воўк з гушчару дарогай няезджанай
Бяжыць к вёсцы няпрошаным госцем.

Сенажаці і полі аснежаны.
Лес у шлюбным адзенні, а хмурыцца,
Не вітае ён песнямі рання.
А у вёсках завеяны вуліцы,
Ў мяккіх гурбах купаюцца сані.

Дзеці пальцамі шыбы з узорамі
Размалёўваюць, тулячы плечы.
Згорнуць ў жменю сняжыначкі-зоры
І бягуць пасмактаць у запеччы.

Ноччу печ заспявае ім комінам,
Сон салодкі ў пасцелі ім сніцца,
Што ў садку яны з крыкам і гоманам
На сіле ловяць гуртам сініцу.

У небе стынь.
У небе стынь,у аблогах імшары,
Сцяўся звонку задумлівы шлях.
Рассыпае зіма свае чары
Па зямлі ў яе на вачах.

Шпарка крочыць па соннай дарозе,
Завірух шматгалоссе нясе.
Разам з ей у распісаным возе
Дзед сівы маразамі трасе.

Пэндзлем водзіць па шыбах узоры,
Не шкадуючы фарбаў сваіх,
Ліхтаром свеціць месяцазорным
Па начах аж да самай зары.З

Карагод бесклапотных сняжынак
Невясомы паклон аддае,
Пакарыўшы зямныя вяршыні
І спусціўшыся ў рукі мае.

І не трэба ніякай парады,
Бо зіма-усяго толькі госць.
А гасцям жа заўседы мы рады.
Сустракайце,пакінуўшы злосць.

Источник

Познавательное и интересное